-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Памяць у імя міру. Я – Крэпасць, вяду бой»
21 лютага 2017 г. у Малой зале кінатэатра «Беларусь» адбылося гарадское ваенна-патрыятычнае мерапрыемства «Памяць у імя міру. Я – Крэпасць, вяду бой», арганізаванае і праведзенае калектывам выкладчыкаў і студэнтаў гістарычнага факультэта сумесна з Радай грамадскага аб’яднання ветэранаў г. Брэста, патрыятычным дыскусійным клубам «Дыялог» і ваенна-патрыятычнымі гурткамі сярэдніх школ № 8, 9, 30 г. Брэста пад агульным кіраўніцтвам ветэрана вайны Марыі Паўлаўны Мешчанчук. Кіраўніцтва студэнтамі ажыццяўлялі дэкан факультэта А.А. Бурык, намеснік дэкана па выхаваўчай працы А.Ю. Бодак, куратары вучэбных груп 1 курса Я.Ю. Занько і Н.В. Самасюк.
Тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны, уключала ў сябе аповед пра гісторыю Брэсцкай крэпасці і яе абарону. Гледачы атрымалі інфармацыю пра галоўных кіраўнікоў абароны, пра лёсы членаў сем’яў абаронцаў крэпасці і сучасную дзейнасць Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». У прадстаўленні гучалі вершы, прысвечаныя крэпасці.
Галоўнымі дзеючымі асобамі гэтага дзейства сталі студэнты 4 курса гістарычнага факультэта. Яны ўдзельнічалі ў распрацоўцы сцэнарыя мерапрыемства, падрыхтавалі яго аўдыё-, фота- і відэазабеспячэнне. Cтудэнты Іван Наход і Барыс Зіновіч, Яна Пракапчук і Анастасія Макоўчык былі вядучымі прадстаўлення. Тэхнічны бок мерапрыемства знаходзіўся ў руках Кірыла Гаўрыленкі. Аб гаротным лёсе герояў абароны Брэсцкай крэпасці эмацыйна расказалі Яўген Арабейка, Уладзімір Цярлецкі, Яўген Крышчанка. Фёдар Мартыновіч выканаў песні ваенных гадоў, расчуліўшы ветэранаў, якія сядзелі ў зале.
На мерапрыемстве выступілі былы дырэктар Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» В.У. Губарэнка, намеснік дырэктара па навуковай працы Мемарыяльнага комплексу Л.Г. Бібік, старшыня місіянерскага аддзела Брэсцкай епархіі святар П. Юрчэня, пісьменнік М.А. Прасмыцкі, старшыня Брэсцкай абласной Асацыяцыі малалетніх вязняў фашызму, член сям’і абаронцы Крэпасці У.І. Сёмачкін і іншыя.
Зала была поўная ветэранамі вайны і працы. Яны прыйшлі ў колькасці, якой арганізатары не чакалі. Пажылыя людзі вельмі чула ўспрынялі дзейства, што разгарнулася перад імі, многія з іх плакалі, а пасля мерапрыемства акружылі нашых студэнтаў і дзякавалі ім. Мерапрыемства, на іх думку, атрымалася і выклікала станоўчы грамадскі рэзананс. Да ветэранаў далучыліся кіраўнікі ветэранскіх арганізацый горада і члены сем’яў абаронцаў Крэпасці. Прысутныя на мерапрыемстве школьнікі і студэнты 1 і 4 курсаў гістарычнага факультэта атрымалі наглядны ўрок патрыятызму і беражлівых адносін да роднай гісторыі.
Усё далей ад нас гераічныя і цяжкія дні пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці. Наш факультэт стаіць на варце гістарычнай памяці. Нашы выкладчыкі і студэнты прыкладаюць многа намаганняў па захаванні гераічнага мінулага народа. Таму іх удзел у розных мерапрыемствах патрыятычнага накірунку – справа гонару факультэта.
Гістарычны факультэт