Семінар-практыкум «Стрэс і здароўе. Псіхалагічныя асновы рацыянальнай арганізацыі вучэбнай дзейнасці»

«Стрэс і здароўе. Псіхалагічныя асновы рацыянальнай арганізацыі вучэбнай дзейнасці» – пад такой назвай 22 лютага 2017 г. прайшоў чарговы семінар-практыкум у рамках «Школы куратара», арганізаваны аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю і кафедрай псіхалогіі.

Старшы выкладчык кафедры псіхалогіі Севярын Аляксей Віктаравіч пазнаёміў гасцей семінара з рознымі тыпамі асобы згодна рэпрэзентатыўнай сэнсарнай сістэме і расказаў пра метады супрацьстаяння стрэсу. Арт-тэрапеўт псіхатэрапеўтычнага цэнтра Сяргея Шыманскага Косцікаў Ягор пагрузіў удзельнікаў практыкума ў свет арт-тэрапіі праз стварэнне мандалы. Прысутныя на семінары куратары факультэтаў змаглі прадыягнаставаць свой узровень стрэсу. Удзельнікі семінара-трэнінгу папоўнілі свой «педагагічны багаж» эфектыўнымі метадамі кіравання стрэсам.

У сучасных умовах немагчыма цалкам выключыць стрэс у працы, але веданне сваіх фізіялагічных і псіхалагічных характарыстык, правільная ацэнка магчымасцей іх карэкцыі і выкарыстанне ў працы сучасных антыстрэсавых тэхнік дазваляюць своечасова папярэджваць яго неспрыяльныя наступствы.

Аддзел выхаваўчай працы

Падзяліцца: