-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Сустракаем вясну актыўна!
«Сустракаем вясну актыўна!» – пад такім лозунгам 28.02-01.03.2017 ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» прайшло першынства па настольным тэнісе сярод работнікаў. Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем турніру ажыццяўляла кафедра спартыўных дысцыплін факультэта фізічнага выхавання сумесна з прафкамам работнікаў БрДУ. Асноўныя мэты мерапрыемства – прыцягненне работнікаў нашага ўніверсітэта да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, павышэнне іх працаздольнасці і сацыяльнай актыўнасці, а таксама арганізацыя актыўнага вольнага часу і прапаганда здаровага ладу жыцця.
Пераможцы асабістага першынства сярод мужчын, якое прайшло 28 лютага, былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і прызамі, падрыхтаванымі прафсаюзным камітэтам. На п’едэстале гонару ў гэты дзень аказаліся:
- 1 месца – Ягляк Віктар Іванавіч, выкладчык кафедры фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання;
- 2 месца – Колбас Аляксандр Пятровіч, кіраўнік экалагічнага цэнтра;
- 3 месца – Сіманенка Андрэй Міхайлавіч, лабарант кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання факультэта фізічнага выхавання.
1 сакавіка ў барацьбу за перамогу ўступілі жанчыны ў катэгорыях «Аматар» і «Прафесіянал». Удзельніцы, якія занялі 1-2 месца ў кожнай катэгорыі, былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і прызамі, падрыхтаванымі прафсаюзным камітэтам работнікаў. Астатнія ўдзельніцы спаборніцтваў напярэдадні Міжнароднага жаночага дня атрымалі заахвочвальныя прызы.
Пераможцамі і прызёрамі ў асабістым першынстве сярод жанчын сталі:
-
у катэгорыі «Аматар»:
- 1 месца – Гузюк Алена Андрэеўна, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі развіцця сацыяльна-педагагічнага факультэта;
- 2 месца – Іванюк Юлія Яўгенаўна, выкладчык кафедры псіхалогіі псіхолага-педагагічнага факультэта;
- 3 месца – Тарасюк Вікторыя Васільеўна, педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай службы;
-
у катэгорыі «Прафесіянал»:
- 1 месца – Самайлюк Таццяна Анатольеўна, старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання;
- 2 месца – Дзямчук Таццяна Сяргееўна, загадчык кафедры фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання;
- 3 месца – Гурына Кацярына Ігараўна, старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання.
Аргкамітэт віншуе пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў і жадае ўсім удзельнікам перамог не толькі ў спартыўных спаборніцтвах, але і ў вырашэнні прафесійных задач.
Аксана Міхайлаўна Клос,
старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін