-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Універсітэту прысуджана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2016 года
http://www.government.by/ru/solutions/2826
За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, паслуг, што аказваюцца, ці выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2017 г. № 171 установе адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» прысуджана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2016 года.
Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці заснавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лiстапада 1998 г. № 1705 з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што вырабляецца ў Рэспубліцы Беларусь, выкананых работ, паслуг, якія аказваюцца, і забеспячэння прызнання дасягненняў у галіне якасці прадукцыі (работ і паслуг).
Ва ўсім свеце якасць ужо даўно стала ключавым фактарам дасягнення канкурэнтных пераваг. Прычым гэта не толькі якасць прадуктаў і паслуг, але, у першую чаргу, якасць бізнес-працэсаў і сістэмы кіравання арганізацыі. Узнагароды за якасць і дасягненне перавагі ў бізнесе прыносяць прызнанне лепшым арганізацыям і з’яўляюцца важным элементам у стратэгіях удасканалення, павышэння прадукцыйнасці і канкурэнтаздольнасці, як на мікра, так і на макраэканамічным узроўні.
Самы прэстыжны конкурс у галіне якасці ў нашай краіне – гэта Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. На ўдзел у конкурсе на суісканне Прэміі 2016 года на званне лаўрэата прэтэндавалі 29 арганізацый, якія прадстаўляюць розныя галіны эканомікі і сацыяльнай сферы.
Віншуем калектыў работнікаў і навучэнцаў універсітэта з атрыманнем звання лаўрэата Конкурсу і жадаем далейшых поспехаў у працы, вялікіх прафесійных дасягненняў і ўдачы ва ўсіх творчых пачынаннях!