-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Першынства ўніверсітэта па спартыўнай барацьбе
14 сакавіка зала барацьбы спартыўнага корпуса сабрала ў сваіх сценах аматараў барацьбы з усяго ўніверсітэта. У гэты дзень там упершыню праводзілася першынства ўніверсітэта па спартыўнай барацьбе. Асноўнай мэтай спаборніцтваў быў адбор наймацнейшых спартсменаў у зборную каманду ўніверсітэта, што як ніколі актуальна напярэдадні Рэспубліканскай універсіяды па грэка-рымскай барацьбе, якая пройдзе 22-23 сакавіка ў г. Гродна. Таксама спаборніцтвы былі накіраваны на папулярызацыю і развіццё барацьбы ў сценах нашага ўніверсітэта, у тым ліку і сярод замежных студэнтаў, сярод якіх, дарэчы, гэты від спорту вельмі папулярны.
Студэнты спаборнічалі ў трох вагавых катэгорыях па правілах грэка-рымскай і адначасова вольнай барацьбы. Для некаторага спрашчэння спаборніцтваў – усё ж такі ў іх прымалі ўдзел не толькі прафесіяналы – быў абраны від адзінаборстваў «барацьба на паясах», у якім можна рэалізаваць увесь спектр кідковай тэхнікі. У той жа час гэты від барацьбы менш траўманебяспечны, чым яго класічныя аналагі.
У спаборніцтвах узялі ўдзел каля 40 спартсменаў. Па выніках напружаных сутычак прызёрамі спаборніцтваў сталі:
-
у катэгорыі 71 кг
- I месца – Худайкулаў Ашыр (біялагічны факультэт);
- II месца – Лепясевіч Андрэй (факультэт фізічнага выхавання);
- III месца – Антановіч Уладзіслаў (факультэт фізічнага выхавання) і Кандрацюк Артур (факультэт фізічнага выхавання);
-
у катэгорыі 85 кг
- I месца – Шынгерэй Іван (факультэт фізічнага выхавання);
- II месца – Брышцен Васіль (факультэт фізічнага выхавання);
- III месца – Пачуйка Васіль (факультэт фізічнага выхавання);
-
у катэгорыі звыш 85 кг
- I месца – Гепалаў Арцём (факультэт фізічнага выхавання);
- II месца – Ялкабаў Акмухаммет (юрыдычны факультэт);
- III месца – Родак Арцём (факультэт фізічнага выхавання) і Жук Віктар (факультэт фізічнага выхавання).
Паводле слоў галоўнага суддзі спаборніцтваў, старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Ігара Іосіфавіча Глебіка, спаборніцтвы прайшлі на добрым арганізацыйным узроўні і паслужылі добрай практыкай як для студэнтаў-спартсменаў, так і для студэнтаў, якія абслугоўвалі гэтыя спаборніцтвы ў якасці суддзяў.
У недалёкай будучыні ва ўніверсітэце плануецца правядзенне спаборніцтваў па вольнай барацьбе, самба і дзюдо. А пакуль што мы пажадаем рабятам паспяховых стартаў на Рэспубліканскай універсіядзе!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба