-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы нацыянальнай эканомікі»
22 сакавіка 2017 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы нацыянальнай эканомікі» ў рамках міжнароднага праекта «Стварэнне трансгранічнай платформы «Бізнестранс» для заахвочвання і падтрымкі супрацоўніцтва паміж бізнесам і навуковымі ўстановамі з мэтай ўстанаўлення больш цесных узаемаадносін», што рэалізуецца сумесна з Вышэйшай дзяржаўнай школай імя Папы Яна Паўла II (Рэспубліка Польшча, г. Бяла-Падляска). Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі.
На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам выступіла намеснік дэкана па навуковай працы геаграфічнага факультэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Шэлест Таццяна Анатольеўна. Яна адзначыла актуальнасць тэмы канферэнцыі і яе практычнае значэнне.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 90 выкладчыкаў, магістрантаў і студэнтаў з Брэста, Мінска, Магілёва, Баранавічаў, Пінска. У рамках канферэнцыі працавалі 4 секцыі: «Інстытуцыянальная сістэма рынкавай эканомікі», «Рэгіянальныя праблемы сферы турызму і гасціннасці», «Трансгранічнае супрацоўніцтва і міжнародная інтэграцыя», «Стан і перспектывы развіцця прадпрымальніцтва». На секцыйных пасяджэннях былі не толькі заслуханы даклады, але і адбыліся змястоўныя дыскусіі па надзённых праблемах развіцця нацыянальнай і сусветнай эканомікі. Усе дакладчыкі прадэманстравалі высокі ўзровень навуковых даследаванняў. Многія даклады суправаджаліся цікавымі прэзентацыямі.
На канферэнцыі таксама адбылася прэзентацыя выданняў, падрыхтаваных у рамках праекта МТП «Стварэнне трансгранічнай платформы «Бізнестранс». Напрыканцы канферэнцыі ўдзельнікам былі ўручаны выданні праекта і сертыфікаты ўдзелу ў навуковым мерапрыемстве.
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік артыкулаў.
Аргкамітэт