-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэспубліканская навукова-практычная Інтэрнэт-канферэнцыя «Супрацьдзеянне злачыннасці: крыміналагічныя, крымінальна-прававыя і крымінальна-працэсуальныя аспекты»
23 сакавіка 2017 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла рэспубліканская навукова-практычная Інтэрнэт-канферэнцыя «Супрацьдзеянне злачыннасці: крыміналагічныя, крымінальна-прававыя і крымінальна-працэсуальныя аспекты». Фармат правядзення канферэнцыі дазволіў ажыццявіць камунікацыю адначасова з некалькімі ўдзельнікамі з дапамогай выкарыстання відэаканферэнцсувязі і тым самым істотна сэканоміў іх час і камандзіровачныя выдаткі. Тэхнічная падтрымка мерапрыемства была забяспечана Цэнтрам інфармацыйных тэхналогій БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Канферэнцыю адкрыў прарэктар па навуковай працы і эканоміцы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Будзько Аляксандр Яўгенавіч. У сваім вітальным слове ён адзначыў высокі ўзровень навукова-даследчай працы ў нашым універсітэце і важнасць міжнароднага супрацоўніцтва. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася і дэкан юрыдычнага факультэта, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Грыгаровіч Алена Мікалаеўна, якая падкрэсліла, што праграма Інтэрнэт-канферэнцыі складаецца з актуальных і значных тэм, а геаграфія яе ўдзельнікаў прадстаўлена не толькі беларускімі, але і замежнымі ВНУ і арганізацыямі.
Удзельнікі канферэнцыі – навукоўцы, выкладчыкі і работнікі праваахоўных органаў Беларусі, Расіі і Украіны – выступілі з дакладамі, удзельнічалі ў іх абмеркаванні і адказалі на пытанні іншых удзельнікаў. З некаторымі дакладчыкамі кафедра крымінальна-прававых дысцыплін супрацоўнічае ўжо некалькі гадоў. Так, рэгулярна мае месца абмен вопытам з выкладчыцкім складам Крымскага юрыдычнага інстытута (філіял) Акадэміі Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі (г. Сімферопаль), з якім раней быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве.
Праблематыка мерапрыемства была абумоўлена навукова-даследчай тэмай кафедры крымінальна-прававых дысцыплін і ўключала ў сябе розныя аспекты правапрымянення крымінальнага права ў папярэджанні злачыннасці. Былі абмеркаваны праблемы процідзеяння карупцыі, актуалізаваны пытанні рэлігійнай бяспекі, правільнасці кваліфікацыі злачынстваў, праведзены параўнальны аналіз парадку прызначэння судова-псіхіятрычнай экспертызы ў розных краінах, параўнанне беларускага і расійскага заканадаўства і інш.
У арганізацыі канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх ВНУ, у першую чаргу выкладчыкі кафедры крымінальна-прававых дысцыплін БрДУ імя А.С. Пушкіна. Сярод апошніх асаблівую ролю адыгралі кандыдат юрыдычных навук, дацэнт С.М. Храмаў і выкладчык В.І. Разюк.
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены электронны зборнік матэрыялаў, які ўключае артыкулы ўдзельнікаў.
В.М. Іванчына,
заг. кафедры крымінальна-прававых дысцыплін,
кандыдат філасофскіх навук, дацэнт