-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы
З 7 па 9 красавіка ў Гомелі прайшлі Чэмпіянат і Першынства Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы-2017, якія сабралі ў спецыялізаванай зале лепшых спартсменаў нашай краіны. Арганізатарамі галоўнага старту гэтага сезона выступілі грамадская арганізацыя «Беларуская федэрацыя гімнастыкі» і ПСУП «Клуб Аэрастэп».
У праграму спаборніцтваў па гэтаму віду спорту ўваходзяць сольныя выступленні, а таксама спаборніцтвы змешаных пар, трыа і груп. У першы дзень на старт выйшлі 134 саставы, але ў фінал другога дня трапілі толькі 54 саставы ўдзельнікаў.
Два дні тры судзейскія брыгады: суддзі, якія ацэньвалі выкананне праграмы, суддзі, што давалі ацэнку артыстычнасці, і суддзі, якія ацэньвалі складанасць праграмы, – пільна назіралі за выступоўцамі, каб вылучыць лепшых з лепшых. Выкананне праграмы суддзі ацэньвалі па сістэме збавак за няправільна выкананыя базавыя крокі і гімнастычныя элементы, што ўваходзяць у кампазіцыі, і выносілі выніковыя балы ўдзельнікам спаборніцтваў па формуле «10 – збаўкі». Судзейская брыгада, якая ацэньвала артыстычнасць, выносіла балы ўдзельнікам спаборніцтваў па наступных крытэрыях: змест блокаў аэробных рухаў, элементы складанасці, пераходы і падтрымкі; практычнае выкарыстанне музыкі; змест камбінацый аэробных рухаў (крокі/рукі); выкарыстанне спаборніцкай пляцоўкі; прэзентацыя праграмы. Адзнака па складанасці выводзілася шляхам падсумоўвання ўсіх элементаў, што ўваходзяць у праграму, а затым дзялення гэтай сумы напалову. Такім чынам памяншаецца значнасць ацэнкі за цяжкасць праграмы, прымушаючы спартсменаў надаваць асноўную ўвагу правільнаму выкананню кампазіцыі, яе артыстычнасці і эмацыйнасці.
Па выніках спаборніцтваў нашы студэнты-спартсмены занялі наступныя месцы:
- II месца ў намінацыі «Сола» заняў студэнт 4-га курса факультэта фізічнага выхавання Ваўрушэвіч Эдуард з вынікам 17,45 бала;
- III месца ў намінацыі «Сола» заняў студэнт 4-га курса факультэта фізічнага выхавання Вабішчэвіч Мікалай з вынікам 17,25 бала;
- III месца ў намінацыі «Трыа» занялі Аляксюк Ганна, Вабішчэвіч Мікалай і Ваўрушэвіч Эдуард з вынікам 16,6 бала.
За крок ад п’едэстала гонару, заняўшы IV месца з вынікам 16,6 бала, спынілася наша «Група»: Лышчык Дзіяна, Нерад Яўгенія, Босацкая Валянціна, Тарасюк Вікторыя, Анціпаровіч Крысціна – студэнткі 2-га і 3-га курса факультэта фізічнага выхавання.
Хоць нашы спартсмены і крыху саступілі канкурэнтам з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, яны з аптымізмам глядзяць у будучыню і пазітыўна ацэньваюць свае сілы на фінальных спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды па спартыўнай аэробіцы, якія пройдуць у Мінску з 20 па 22 красавіка. Пажадаем жа нашым рабятам і іх кіраўніку, старшаму выкладчыку кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Цітовай Людміле Сяргееўне, яркіх поспехаў і спартыўных перамог!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання, спартклуба