-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар «Маршрут бяспекі» ў рамках сацыяльнага праекта «Здаровае пакаленне»
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўніверсітэта сумесна з ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» працягваюць рэалізоўваць сацыяльны праект «Здаровае пакаленне».
15 лютага адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках праекта, прымеркаванае да Рэспубліканскага дня прафілактыкі інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам – семінар «Маршрут бяспекі».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты першага курса геаграфічнага, біялагічнага, гістарычнага, сацыяльна-педагагічнага, юрыдычнага, філалагічнага, псіхолага-педагагічнага факультэтаў і факультэта замежных моў.
Пасля разгорнутага выкладу гасцямі інфармацыі навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў, што маюць адносіны да маральна-палавога выхавання моладзі, фарміравання ўсвядомленага і адказнага стаўлення студэнтаў да свайго здароўя як да найважнейшай жыццёвай каштоўнасці.
Доктар акушэр-гінеколаг медыка-генетычнай кансультацыі УАЗ «Брэсцкі абласны радзільны дом» Гайдучык Ірына Мікалаеўна расказала пра асаблівасці лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў пры планаванні цяжарнасці і ахове здароўя цяжарных і маці, а таксама раскрыла праблему абортаў і іх наступстваў сярод моладзі.
Загадчык арганізацыйна-метадычнага кабінета УАЗ «Брэсцкі абласны скурнавенералагічны дыспансер» Кажамячанка Аляксандр Паўлавіч асвятліў перад удзельнікамі семінара праблему распаўсюджанасці інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам, і іх уплыву на рэпрадуктыўнае здароўе чалавека.
На завяршэнне семінара спецыяліст ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Чарнуха Вера Вячаславаўна раздала ўсім прысутным інфармацыйныя буклеты прафілактычнай накіраванасці і заклікала навучэнцаў да выканання правіл здаровага ладу жыцця.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба