Семінар «Вынікі адаптацыі замежных навучэнцаў да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта»

«Вынікі адаптацыі замежных навучэнцаў да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта» – пад такой назвай 20 лютага 2018 года ў нашым універсітэце прайшоў семінар, арганізаваны аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю. Удзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары навучальных груп факультэтаў, спецыялісты АВР, педагагічныя работнікі студгарадка, спецыялісты аддзела рэалізацыі праграм давузаўскай падрыхтоўкі і аддзела міжнародных сувязяў, прадстаўнікі старастата замежных навучэнцаў.

Актуальнасць разглядаемай тэмы ў сваім вітальным слове падкрэсліла прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Васільеўна Сакалова. Яна выказала ўпэўненасць, што менавіта дадзеныя дыягнастычных даследаванняў дазваляюць своечасова ўносіць карэктывы ў любую працу, тым больш звязаную з выхаваўчым працэсам.

Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Ганна Паўлаўна Шывілько падала вынікі маніторынгу адаптацыі замежных навучэнцаў да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта. У сваім выступленні яна расказала пра матывы паступлення замежных навучэнцаў у наш універсітэт, цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца ў працэсе адаптацыі да студэнцкага жыцця, пра асаблівасці правядзення імі вольнага часу, а таксама правяла параўнальны аналіз атрыманых вынікаў апытання цяперашняга і мінулага навучальнага года.

У ходзе семінара абмяркоўваліся асаблівасці ўзаемадзеяння беларускіх і замежных студэнтаў у навучальны і пазавучэбны час, шляхі і формы аптымізацыі работы куратараў з групай, разглядаліся пытанні аб дзейнасці старастата замежных навучэнцаў па наладжванні дысцыпліны ў інтэрнатах студэнцкага гарадка і інш.

У заключнай частцы мерапрыемства ўсе прысутныя змаглі выказаць свае прапановы аб магчымых шляхах вырашэння ўзнятых праблем.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: