-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Прэзентацыя новай кнігі Дарафея Фіёніка
15 сакавіка 2018 г. на гістарычным факультэце адбылася прэзентацыя новай кнігі гісторыка, этнографа, дзеяча беларускай дыяспары на Падляшшы, заснавальніка Музея малой радзімы ў Студзіводах (Польшча) Дарафея Фіёніка «Ярослав Васільевіч Костыцэвіч» з серыі «Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў». Асноўнай тэмай прэзентацыі стала захаванне ўнікальнай культуры сваёй малой радзімы і памяці пра яе выдатных прадстаўнікоў.
Выкладчыкам і студэнтам госць ужо вядомы сваімі папярэднімі цікавымі гісторыка-краязнаўчымі выданнямі. У ходзе прэзентацыі чарговай кнігі Д. Фіёнік распавёў пра яе галоўнага героя – выдатнага беларускага педагога, грамадскага і царкоўнага дзеяча Яраслава Васільевіча Кастыцэвіча (1896–1971), які здолеў у складаных умовах захаваць і развіваць беларускія школы ў Польшчы (у 1944–1965 гг. быў адным з арганізатараў, дырэктарам беларускай гімназіі, беларускага ліцэя ў Бельску-Падляскім). Прысутныя на прэзентацыі мелі магчымасць пабачыць змястоўны ілюстрацыйны матэрыял, фатаграфіі аб усім родзе Кастыцэвічаў. Усе ўдзельнікі мерапрыемства падзякавалі аўтару і пажадалі яму новых творчых поспехаў у справе вывучэння гістарычнага мінулага.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў