-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Тыдзень біялагічнага факультэта
Дазволіўшы вясне ўступіць у свае правы, біялагічны факультэт пачаў святкаваць свой чарговы Дзень нараджэння.
З 12 па 16 сакавіка на факультэце кіпела яркае жыццё, поўнае запалу, фарбаў і вясновага настрою. Тут былі і навуковыя семінары, і інтэлектуальныя гульні, і разнастайныя конкурсы, і запальныя танцы.
У рамках навуковага семінара «Актуальныя навуковыя напрамкі біялагічнага факультэта» вядучыя навукоўцы факультэта азнаёмілі першакурснікаў з тымі навуковымі накірункамі, якія распрацоўваюцца ў сценах факультэта, што, безумоўна, дапаможа студэнтам вызначыцца з выбарам напрамку сваёй навукова-даследчай працы.
Паказаць свой розум і кемлівасць, а таксама хуткасць ног студэнты маглі ў інтэлектуальным квесце «У пошуках ісціны». Пры выкананні найцікавейшых задач і рашэнні найскладанейшых галаваломак удзельнікам квеста не хапала толькі шуму мора за сценамі каменных калідораў, каб адчуць сябе ў сценах знакамітага форта Байяр.
На прасторах сусветнай павуціны прайшоў конкурс «Мой хатні гадаванец», дзе студэнты дзяліліся пачуццямі да сваіх хатніх любімцаў. Пухнатыя кацяняты і гуллівыя шчанюкі, самавітыя абаронцы дома і ласкавыя коні, а таксама хатняя пацукі, якія па-свойму зачароўваюць, – вось пералік хатніх гадаванцаў нашых студэнтаў.
Сапраўдным жа упрыгожаннем свята стаў конкурс «Міс біялагічнага факультэта–2018» – падзея, якая стала апафеозам цэлай чарады выдатных мерапрыемстваў. Падзея, на якой прыгажуні факультэта не пабаяліся кінуць адна адной выклік, паказаўшы не толькі сваю прыгажосць, але і ўменне трымаць сябе пры розных абставінах, лагічна выкладаць думкі, здзіўляць талентамі і здольнасцю зачараваць гледачоў, якія і пасля заканчэння конкурсу ніяк не хацелі разыходзіцца.
За гэты час на факультэце вырасла «Дрэва біялагічнага факультэта», на якім кожны студэнт пакідаў свой лісточак – адбітак рукі.
З Днём Нараджэння, біялагічны факультэт!
Дэканат біялагічнага факультэта