Конкурс «Квінта–2018» выявіў лепшых выканаўцаў БрДУ

28 сакавіка ў нашым універсітэце адбыўся традыцыйны вакальны конкурс «Квінта–2018». Гэты дзень па праву можна назваць самым спеўным, бо з аўдыторый і калідораў можна было пачуць, як студэнты распяваюцца. Падчас конкурсу ўся ўвага членаў журы была сканцэнтравана на галасах удзельнікаў, іх уменні трымацца на сцэне і ўборах – у выканаўцы павінна арганічна спалучацца ўсё.

Пераможцамі «Квінты – 2018» сталі:

1-е месца: Сафія Абрубка (факультэт замежных моў), Аляксандр Журовіч (юрыдычны факультэт) і Сафія Удавенка (фізіка-матэматычны факультэт);

2-е месца: Ганна Шумовіч (біялагічны факультэт), Анастасія Цупрунюк (псіхолага-педагагічны факультэт);

3-е месца: Павел Канановіч (філалагічны факультэт), Паліна Коваль (факультэт фізічнага выхавання) і Васіліна Буцкевіч (філалагічны фкультет).

У намінацыі «Дуэт» дыпламантамі сталі: Ганна Гаўрылюк і Уладзіслаў Мешчанчук (юрыдычны факультэт) і Вікторыя Захарава і Ілья Банько (геаграфічны факультэт)

Віншуем пераможцаў і спадзяёмся, што яны яшчэ не раз парадуюць нас
сваімі моцнымі галасамі на розных мерапрыемствах!

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: