«З песняй па праве–2018» адбыўся, пераможцы вызначаны

Пераможцы конкурсу Валадзько Павел і Тарскі Аляксей. Фота Храмава С.М. Шматгадовая вясновая традыцыя не была парушана і ў гэтым годзе – 28 сакавіка 2018 года адбыўся VII творчы конкурс «З песняй па праве», нязменным аўтарам і арганізатарам якога з’яўляецца дацэнт кафедры крымінальна-прававых дысцыплін, кандыдат юрыдычных навук Сяргей Міхайлавіч Храмаў.

У конкурсе прымалі ўдзел студэнты 3 курса дзённага аддзялення юрыдычнага факультэта. Удзельнікам конкурсу для рашэння былі прапанаваны 4 конкурсныя заданні, уключаючы песенны казус.

Лепшыя вызначаліся ў намінацыі «Юрысты». Па суме балаў першае месца падзялілі Валадзько Павел і Тарскі Аляксей. На другім месцы – Бойка Вольга. Замкнула тройку прызёраў Сільчанка Таццяна.

Храмаў С.М.

Падзяліцца: