Яшчэ адна перамога БрДУ!

Калектыў нашага ўніверсітэта стаў уладальнікам дыплома I ступені конкурсу малатыражных газет прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Ленінскага раёна г. Брэста. Вынікі конкурсу падвялі 30 сакавіка.

На конкурс было прадстаўлена 14 газет. У склад журы ўваходзілі прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі, рэдактары і журналісты газет Брэста. Падчас цырымоніі ўзнагароджання намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста С.І. Казловіч адзначыла высокі ўзровень журналісцкага і дызайнерскага майстэрства прадстаўленых выданняў, у сувязі з чым журы было цяжка выявіць лепшую газету. Святлана Іванаўна выказала ўпэўненасць у тым, што з кожным годам малатыражныя газеты будуць удасканальвацца: напаўняцца новым кантэнтам, цікавымі рашэннямі ў падачы інфармацыі і яе афармленні.

Усім дыпламантам былі ўручаны падарункі ад Ленінскага РК ГА «БРСМ» г. Брэста і Ленінскай РА г. Брэста РГА «Белая Русь».

Студэнцкі клуб
Фота: Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Брэста

Падзяліцца: