-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Бронзавыя малайцы
З 30 сакавіка па 1 красавіка 2018 года ў сталіцы нашай Радзімы прайшоў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы, які сабраў у гульнявой зале спартыўнага комплексу БДУ лепшых спартсменаў нашай краіны ў гэтым відзе спорту. У праграму першынства ўвайшлі як сольныя выступленні, так і спаборніцтвы змешаных пар, трыа, груп.
Два дні тры судзейскія брыгады: суддзі, якія ацэньваюць выкананне праграмы, суддзі, што ацэньваюць артыстычнасць, і суддзі, якія ацэньваюць складанасць праграмы – уважліва назіралі за рабятамі, каб вылучыць лепшых з лепшых.
Суддзі, якія ацэньваюць выкананне, карыстаючыся сістэмай збавак за няправільна выкананыя базавыя крокі і гімнастычныя элементы, што ўваходзяць у кампазіцыі, выносілі выніковыя балы ўдзельнікам спаборніцтваў па формуле “10 – збаўкі”.
Судзейская брыгада, якая ацэньвае артыстычнасць, выносіла балы удзельнікам спаборніцтваў па наступных крытэрыях: змест блокаў аэробных рухаў, элементаў складанасці, пераходаў і падтрымак; практычнае выкарыстанне музыкі; змест камбінацый аэробных рухаў (крокі/рукі); выкарыстанне спаборніцкай пляцоўкі; прэзентацыя праграмы.
Адзнака па складанасці выводзілася шляхам падсумоўвання кошту ўсіх элементаў, якія ўваходзяць у праграму, а затым дзялення гэтай сумы напалову. Такім чынам памяншаецца значэнне ацэнкі за цяжкасць праграмы, прымушаючы спартсменаў надаваць асноўную ўвагу правільнаму выкананню кампазіцыі, яе артыстычнасці і эмацыйнасці.
Па выніках спаборніцтваў нашы студэнты-спартсмены (Шчурко Анастасія, факультэт фізічнага выхавання, 1 курс, і Манюкевіч Андрэй, фізіка-матэматычны факультэт, 1 курс) занялі III месца ў намінацыі «змешаныя пары».
Таксама з 30 сакавіка па 1 красавіка ў турэцкай Антальі прайшоў міжнародны турнір па стральбе з лука. У ім прынялі ўдзел спартсмены з 13 краін свету. У складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь студэнтка 1 курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Куратнік Аляксандра заняла III месца.
Рабяты, малайцы! Вы наш гонар!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба