-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Здадзеная кроў – выратаванае жыццё: у БрДУ праходзяць дні донара
18 і 19 красавіка ў нашым універсітэце праходзяць дні донара. Прыняць удзел у добраахвотніцкай акцыі па аказанні дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду, у БрДУ сабралася шмат жадаючых. Сярод іх і рэктар Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што стаць донарамі зможа пераважная большасць з тых, хто прыйшоў, так як работнікі і студэнты нашага ўніверсітэта вядуць здаровы лад жыцця. Цёплымі словамі падтрымкі яна настроіла ўсіх на пазітыўны лад.
Бязвыплатнае донарства – гэта добраахвотны акт, мэта якога заключаецца ў выражэнні грамадзянскай пазіцыі, а не ў атрыманні ільгот або матэрыяльных выплат. У многіх краінах свету донарства даўно стала бязвыплатным. Супрацоўнікі і навучэнцы БрДУ сваім прыкладам даказваюць: і ў нашай краіне людзі, якія здаюць кроў, разумеюць, што робяць добрую справу, дапамагаюць ратаваць жыццё хворых.
Наша ўніверсітэцкая сям’я ўпэўнена, што бязвыплатнае донарства – гэта лепшы падарунак, які чалавек можа зрабіць і атрымаць, таму што здадзеная кроў – гэта выратаванае жыццё.
Cтудклуб