-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Першы прафесійны конкурс «Кулінарны паядынак»
19 красавіка паміж сталоўкамі гандлёвага цэнтра БрДУ адбыўся Першы прафесійны конкурс «Кулінарны паядынак».
Адкрыла «Кулінарны паядынак» прыхільніца здаровай ежы і здаровага ладу жыцця, рэктар універсітэта Анна Мікалаеўна Сендзер. Анна Мікалаеўна падкрэсліла, што правільнае харчаванне – аснова добрага самаадчування і прыгажосці, а работнікі харчблока альма-матар ведаюць, якія стравы неабходна гатаваць, каб рацыён быў багаты вітамінамі і мінераламі.
Конкурс уключаў чатыры этапы. Першы – творчы. Каманды прадставілі сябе. Падчас выпрабавання «Прафесійны сакрэт» удзельнікі прэзентавалі прыгатаваныя загадзя халодныя закускі, салаты і гарачае. Таксама яны расказалі пра карысныя ўласцівасці інгрэдыентаў, з якіх прыгатаваны стравы.
Паколькі работнікі нашага гандлёвага цэнтра гатуюць не толькі смачна, але і хутка, падчас трэцяга тура ўдзельнікам прапанавалі за пэўны час абабраць бульбу.
А самы доўгачаканы быў апошні этап – «Дэгустацыя». Члены журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі рэктарата, дэканы факультэтаў і начальнікі структурных падраздзяленняў, паспрабавалі прэзентаваныя стравы і выбралі лепшыя.
Пакуль падліковая камісія падводзіла вынікі, пазітыўны настрой музычнымі нумарамі стваралі студэнты.
Пераможцам «Кулінарнага паядынку» стала сталовая № 3. Узнагароджваючы работнікаў гандлёвага цэнтра граматамі і прызамі ад універсітэта, Ганна Мікалаеўна адзначыла, што дэбют быў удалым, а значыць, у наступным годзе нашы ўмелыя кулінары будуць здзіўляць новымі далікатэсамі. Таксама яна выказала ўпэўненасць у тым, што такія мерапрыемствы гуртуюць калектыў, умацоўваюць карпаратыўны дух. Камандам, якія занялі першае і другое месцы, былі ўручаны падарункі ад прафкама работнікаў.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба