IX гарадская алімпіяда па асновах прававых ведаў сярод вучняў 9-11 класаў школ, гімназій і ліцэяў г. Брэста

19 красавіка 2018 г. на базе юрыдычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася ўжо традыцыйная штогадовая гарадская алімпіяда па асновах прававых ведаў сярод вучняў 9-11 класаў школ, гімназій і ліцэяў г. Брэста.

Значнасць правядзення гэтага мерапрыемства пацвярджаецца не толькі істотным павелічэннем колькасці яго ўдзельнікаў у гэтым годзе (у алімпіядзе прынялі ўдзел 80 чалавек, пры гэтым характэрна, што цікавасць да гэтага мерапрыемства была прадэманстравана і з боку вучняў 7-8 класаў, заяўкі якіх аргкамітэту, на жаль, прыйшлося адхіліць), але і пашырэннем кола арганізатараў алімпіяды. Акрамя юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, эканамічнага суда Брэсцкай вобласці, Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці, упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, аддзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні гарадской алімпіяды па асновах прававых ведаў прыняло Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».

Правядзенню алімпіяды папярэднічала цырымонія яе адкрыцця, падчас якой з прывітальным словам да ўдзельнікаў алімпіяды звярнуўся старшыня аргкамітэта – С.М. Кулак, старшыня эканамічнага суда Брэсцкай вобласці. Добрыя словы-пажаданні паспяховай працы прагучалі і з боку сустаршыняў, а таксама членаў аргкамітэта алімпіяды: А.М. Грыгаровіч – дэкана юрыдычнага факультэта, М.З. Базылік – дырэктара Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці, А.В. Чэбушавай – старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»; А.Ф. Барысюка – начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай працы ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, А.А. Кароціч – дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта; Н.М. Маслаковай – намесніка дэкана па выхаваўчай працы юрыдычнага факультэта і В.А. Галавій – спецыяліста Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці.

Як і ў папярэднім годзе, рэгламент алімпіяды прадугледжваў працу яе ўдзельнікаў па двух напрамках: выкананне тэставых заданняў, якія дазволілі навучэнцам 9-11 класаў прадэманстраваць узровень прававых ведаў, набытых імі ў ходзе вывучэння дысцыпліны «Грамадазнаўства», а таксама самастойнай працы з прававымі крыніцамі, і выкананне творчага задання, якое прадугледжвала рашэнне практычных задач і напісанне эсэ па актуальным пытанні сучаснай прававой рэчаіснасці.

Ацэнку творчых заданняў ажыццяўляла кампетэнтнае журы з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу юрыдычнага факультэта на чале з намеснікам дэкана па вучэбнай працы, старшым выкладчыкам кафедры крымінальна-прававых дысцыплін А.В. Глухавай.

На думку члена журы А.В. Чмыга, загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, вынікі ацэнкі прававых ведаў, прадэманстраваных удзельнікамі алімпіяды ў гэтым годзе, дазваляюць зрабіць выснову аб дастаткова сур’ёзнай падрыхтоўцы вучняў 9-11 класаў да гэтага мерапрыемства, як і ў цэлым аб праяўленай іх цікавасці да права і юрыдычнай адукацыі.

Пераможцы алімпіяды былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі, якія былі падрыхтаваны арганізатарамі алімпіяды і ўручаны дырэктарам Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці М.З. Базылік, старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» А.В. Чэбушавай і начальнікам упраўлення кадраў і ідэалагічнай працы ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці А.Ф. Барысюком.

Пераможцамі алімпіяды сталі:

9 клас
 1 месца – Рак Яна Міхайлаўна (Гімназія № 5)
 2 месца – Крывецкая Дар’я Сяргееўна (Гімназія № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава)
 3 месца – Галавач Маргарыта Сяргееўна (СШ № 28).

10 клас
 1 месца – Зіновіч Аксана Іванаўна (Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна)
 2 месца – Новік Сафія Уладзіміраўна (СШ № 13 імя В.І. Хована)
 3 месца – Сініцына Дар’я Міхайлаўна (СШ № 12 імя К.Л. Губарэвіча).

11 клас
 1 месца – Кірносаў Мікалай Яўгенавіч (СШ № 28)
 2 месца – Піскур Дзіяна Андрэеўна (Гімназія № 5)
 3 месца – Галянчук Ангеліна Віктараўна (СШ № 7).

Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў алімпіяды!

Выказваем падзяку арганізатарам алімпіяды за супрацоўніцтва і ўсебаковую яе падтрымку!

Спадзяёмся на сустрэчу ў наступным, юбілейным годзе гарадской алімпіяды па асновах прававых ведаў, якая, паводле слоў старшыні аргкамітэта С.М. Кулака, абяцае быць яшчэ больш прадстаўнічай і цікавай!

Падзяліцца: