-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Чэмпіянат Беларусі па панкратыёне
15 красавіка на лядовай арэне ў горадзе Горкі прайшоў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па панкратыёне.
Гэты від барацьбы яшчэ ў 648 годзе да нашай эры быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў. Тут ўдары рукамі і нагамі спалучаюцца з барацьбой. Цяперашні панкратыён адрозніваецца ад таго, якім быў калісьці, ён стаў менш жорсткім, але відовішчнасці ад гэтага не страціў.
Чэмпіянат краіны не толькі выявіў лепшых. Па выніках праведзеных спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная Беларусі, якая ў канцы мая адправіцца на Чэмпіянат Еўропы. Акрамя таго, можна сказаць, што адбыўся агляд сіл напярэдадні Чэмпіянату свету – увосень ён пройдзе ў Бабруйску.
Сярод пераможцаў Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па панкратыёне радасна бачыць нашых студэнтаў-спартсменаў:
У вагавых катэгорыях:
да 60 кг, мужчыны, II месца заняў Арцём Арэшка, 2 курс, факультэт фізічнага выхавання;
да 75 кг, мужчыны, III месца заняў Аляксандр Крайні, 1 курс, факультэт фізічнага выхавання;
да 100 кг, мужчыны, II месца заняў Арцём Гепалаў, 4 курс, факультэт фізічнага выхавання.
Віншуем! Рабяты, вы малайцы!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба