-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Мы за мір без вайны: БрДУ правёў адкрыты конкурс патрыятычнай песні
Адкрыты конкурс патрыятычнай песні «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні», арганізатарам якога выступае БрДУ імя А.С. Пушкіна, у гэтым годзе адбыўся 26 красавіка пад дэвізам «Свет без вайны». У конкурсе прынялі ўдзел звыш ста прадстаўнікоў Брэсцкай вобласці. Мерапрыемства праходзіла пад эгідай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і стала яркім пацвярджэннем таго, што маладое пакаленне цвёрда памятае пра самую слаўную дату ў гісторыі нашай краіны – Дзень Перамогі.
Па традыцыі конкурс праводзіўся ў два этапы, па выніках якіх лаўрэаты і самыя яркія выканаўцы падарылі сваю творчасць гледачам на гала-канцэрце. Студэнты і школьнікі выконвалі песні ваенных гадоў і кампазіцыі, прасякнутыя любоўю да Радзімы. Юным спевакам сваімі галасамі ўдалося перадаць боль маці, смутак бацькоў і слёзы дзяцей. «Месяц май», «Аб той вясне», «Баявыя ордэны» – гэтыя і іншыя песні пабуджалі гледачоў успамінаць аповеды блізкіх аб суровых ваенных гадах, кадры з кінафільмаў і ўрокі мужнасці ветэранаў. Прысутным у зале было зразумела, што для рабят галоўнае – не столькі пакарыць ўсіх сваімі вакальнымі дадзенымі, колькі ушанаваць памяць воінаў, якія аддалі свае жыцці ў імя міру на зямлі.
Падчас гала-канцэрта арганізатары адзначылі, што мэты і задачы конкурсу – выхаванне ў дзяцей і моладзі пачуцця гонару за сваю краіну, умацаванне іх цікавасці да патрыятычнай тэматыкі, садзейнічанне абмену вопытам паміж удзельнікамі і выяўленне яркіх выканаўцаў – выкананы і вырашаны паспяхова. Кіраўніцтва ўніверсітэта выказала ўпэўненасць у тым, што сучаснае пакаленне заўсёды будзе памятаць найвялікшага настаўніка – гісторыю, урокі якой забываць нельга.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба