VII рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі»

19 кастрычніка 2018 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася VII рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі» пры падтрымцы рэзідэнта Парку Высокіх Тэхналогій Рэспублікі Беларусь ТАА «Эполь Софт».

Адкрываючы канферэнцыю, прарэктар па навуковай працы ўніверсітэта, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук Аляксандр Будзько адзначыў вялікае значэнне для развіцця прыгранічнага рэгіёна навуковых даследаванняў удзельнікаў канферэнцыі і пажадаў усім удзельнікам плённай працы ў вырашэнні пастаўленых задач.

На пленарным пасяджэнні выступілі: У.А. Галаўко і А.А. Крошчанка (загадчык кафедры ІІТ БрДТУ, Брэст, Беларусь і выкладчык кафедры ПМІ БрДУ імя А.С. Пушкіна) з дакладам на тэму «Нейрасеткавыя мадэлі глыбокага навучання для рашэння задачы выяўлення аб’ектаў на выявах» , В.Р. Ахрымук (дырэктар ТАА «Гарадская сеткавыя сістэмы», Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Практычнае прымяненне NoSQL баз дадзеных у сістэмах маніторынгу», У.А. Собін (інжынер-праграміст ТАА «Эполь Софт», Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Прыклады практычных задач, што рашаюцца сродкамі нейронавых сетак», Т.С. Сілюк і А.В. Матысік (дацэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна, Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Праект МТП «Стварэнне трансгранічнай платформы "Бізнестранс"» , А. Чарапіцкі (дацэнт Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта, Варшава, Польшча) з дакладам на тэму «Пабудова і аналіз мадэлі СМА электрычных аўтобусаў на маршрутах гарадскога транспарту».

Удзельнікі канферэнцыі працягнулі працу на васьмі секцыях, дзе абмеркавалі больш за 160 дакладаў.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы г. Мінска, г. Гродна, г. Гомеля, г. Брэста, г. Мазыра (Беларусь), г. Днепрапятроўска (Украіна), г. Смаленска (Расія), г. Варшавы, г. Лодзі і г. Бялай Падляскі (Польшча), г. Левена (Бельгія) і г. Дананга (В’етнам). Напрыканцы ўдзельнікі канферэнцыі выказалі падзяку арганізатарам навуковага мерапрыемства.

Фізіка-матэматычны факультэт

Падзяліцца: