Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Класіка і сучаснасць у прыгожым пісьменстве XIX–XXI стагоддзяў»

28 лютага 2019 года на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна адбылася Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Класіка і сучаснасць у прыгожым пісьменстве XIX–XXI стагоддзяў», арганізаваная кафедрай рускай літаратуры і журналістыкі.

Удзельнікі канферэнцыі – студэнты, магістранты, аспіранты Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Магнітагорскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Г.І. Носава, Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, прадстаўнікі агульнаадукацыйных устаноў Брэстчыны і іншых устаноў. Стэндавыя даклады прадставілі ўдзельнікі з Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы, Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.А. Куляшова, Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны, а таксама ВНУ Польшчы і Чэхіі.

У прывітальным слове дэкан факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Васільеўна Сянькевіч адзначыла, што канферэнцыя, упершыню праведзеная ў 2009 годзе і ўжо стаўшая традыцыйнай, дэманструе ўстойлівую цікавасць маладых даследчыкаў да праблематыкі сучаснай гуманітарыстыкі.

Загадчык кафедры рускай літаратуры і журналістыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Васільеўна Скібіцкая падкрэсліла, што ў гэтым годзе фармат канферэнцыі пашырыўся, паколькі ў склад удзельнікаў уключылі зусім юных даследчыкаў – навучэнцаў гімназій, ліцэяў, агульнаадукацыйных школ Брэста і Брэсцкай вобласці, працы якіх прайшлі апрабаванне на розных этапах рэспубліканскага конкурсу «З навукай у будучыню». Універсітэт – гэта яшчэ адна пляцоўка, дзе рабяты могуць падаць вынікі сваіх навуковых даследаванняў.

Сімвалічным адкрыццём канферэнцыі стаў інтэрактыўны мост «З крыніц спрадвечных у сучаснасць», у рамках якога доктар філалагічных навук, прафесар Іна Анатольеўна Швед пазнаёміла гасцей з асаблівасцямі старажытнага свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. З прэзентацыяй актуальных інтэрнэт-формаў папулярызацыі беларускай культуры і мовы ў моладзевым асяроддзі выступілі студэнты спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» БрДУ імя А.С. Пушкіна Паўлючэнка Вікторыя і Шпарло Уладзіслаў.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады ўдзельнікаў з Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, БрДУ імя А.С. Пушкіна.

У сямі секцыйных пасяджэннях абмяркоўваліся дыскурсіўныя стратэгіі прыгожага пісьменства ў сучаснай інфармацыйнай прасторы, даследчыя інавацыі ў тэорыі рускай літаратуры, праблемы спецыфікі ўзаемадзеяння мастацкіх стыляў і жанраў у сусветным літаратурным працэсе, літаратурныя іерархіі і рэпутацыі, грані ўзаемадзеяння літаратуры і журналістыкі і інш.

На падвядзенні вынікаў лепшыя даклады былі адзначаны дыпломамі БрДУ імя А.С. Пушкіна. Па выніках форуму будзе выдадзены зборнік навуковых матэрыялаў.

Працу канферэнцыі 1 сакавіка працягнуў навукова-метадычны семінар «Кафедра – школа: ад тэорыі да практыкі», у рамках якога доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай літаратуры і журналістыкі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта І.Г. Мінералава правяла для ўдзельнікаў канферэнцыі і запрошаных настаўнікаў-славеснікаў школ г. Брэста майстар-клас «Метадалогія навуковых даследаванняў».

Таццяна Сільвестрава,
фотаздымкі Анастасіі Емяльянавай

Падзяліцца: