-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Навукова-метадычны семінар «Рухальны кампанент у сістэме здаровага ладу жыцця гімназістаў сярэдніх класаў»
11 кастрычніка 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 4 г. Брэста» у рамках навукова-метадычнага супрацоўніцтва кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання быў арганізаваны і праведзены традыцыйны навукова-метадычны семінар УНІВЕРСІТЭТ – ШКОЛЕ «Рухальны кампанент у сістэме здаровага ладу жыцця гімназістаў сярэдніх класаў».
Удзельнікамі семінара былі: прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання, адміністрацыя гімназіі, настаўнікі фізічнай культуры і здароўя, фізкультарганізатары сярэдніх і старэйшых класаў, студэнты-практыканты IV курса дзённай формы атрымання адукацыі факультэта фізічнага выхавання.
На семінары разглядаліся пытанні значэння і ролі здаровага ладу жыцця ў побыце і прафесійнай дзейнасці насельніцтва, пытанні выхавання фізічнай культуры і здароўя ў пазакласнай рабоце, развіцця фізічных якасцяў і інш. Праблемы, што разглядаліся, выклікалі ў вучняў ажыўленую цікавасць. Выступоўцам прафесарска-выкладчыцкаму складу і студэнтам IV курса факультэта фізічнага выхавання было зададзена шмат пытанняў.
Даклады студэнтаў грунтаваліся на праведзеных імі педагагічных эксперыментах ў сярэдніх і старэйшых класах з наступнай матэматыка-статыстычнай апрацоўкай і аналізам атрыманых вынікаў.
Даўнія шматлікія сувязі факультэта фізічнага выхавання, работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання, студэнтаў старэйшых курсаў факультэта фізічнага выхавання служаць добрай дапамогай для арганізацыі і ўнясення пэўных карэктываў ва ўрочную і пазаўрочную формы заняткаў па фізічнай культуры ў гімназіі.
Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання