-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі»
18 кастрычніка 2019 года ў БрДУ імя А. С. Пушкіна адбылася VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі» пры падтрымцы рэзідэнта Парку Высокіх Тэхналогій Рэспублікі Беларусь ТАА «Эполь Софт».
Адкрываючы канферэнцыю, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта ўніверсітэта, дацэнт, кандыдат педагагічных навук Алег Адольфавіч Катлоўскі адзначыў вялікае значэнне для развіцця памежнага рэгіёна навуковых даследаванняў удзельнікаў канферэнцыі і пажадаў усім удзельнікам плённай працы ў вырашэнні пастаўленых задач.
На пленарным пасяджэнні выступілі: У. А. Галаўко і А. А. Крошчанка (загадчык кафедры ІІТ БрДТУ, Брэст, Беларусь і старшы выкладчык кафедры ІІТ БрДТУ, Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Выяўленне і распазнанне маркіроўкі прадукцыі з дапамогай нейрасеткавых алгарытмаў», В. Г. Ахрымук (дырэктар ТАА «Гарадскія сеткавыя сістэмы», Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Перспектывы развіцця сетак перадачы дадзеных MAN (Metropolitan area network) на прыкладзе Брэсцкага рэгіёна», М. А. Матузка (інжынер- праграміст ЗТАА «Epam Systems», Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Візуалізацыя дадзеных сістэмы сэнсараў акружэння і стану аўтаномнага транспартнага сродку», А. В. Матысік (дацэнт БрДУ імя А. С. Пушкіна, Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Рэалізацыя праекта МТП «Стварэнне трансгранічнай платформы «БІЗНЕСТРАНС» для заахвочвання і падтрымкі супрацоўніцтва паміж бізнесам і навуковымі ўстановамі», А. А. Дзядзішчаў (дырэктар УП «SmartexLab», Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Глабальная дыджыталізацыя і месца ў ёй перадавых IT-тэхналогій», К. І. Кульгун (старшы выкладчык БрДУ імя А. С. Пушкіна, Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Рэалізацыя праекта МТП « Параўнальны аналіз рашэння задач апраксімацыі функцый і аператараў».
Удзельнікі канферэнцыі працягнулі працу на васьмі секцыях, дзе абмеркавалі больш за 150 дакладаў.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы г. Мінска, г. Гродна, г. Гомеля, г. Брэста, г. Мазыра (Беларусь), г. Кіева, г. Дняпра і г. Каменскае (Украіна), г. Масквы і г. Смаленска (Расія), г. Варшавы, г. Лодзі і г. Бялай Падляскі (Польшча), г. Левена (Бельгія). У завяршэнне ўдзельнікі канферэнцыі выказалі падзяку арганізатарам навуковага мерапрыемства.
Фізіка-матэматычны факультэт
фота: https://drive.google.com/folderview?id=1lJWC1ENpAI4g9fAapbm9m5KrZ6cvgu7P