-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Першакурснікі – рэктар: дыялог адбыўся
Сустрэчы рэктара ўніверсітэта, прафесара Ганны Мікалаеўны Сендзер, з першакурснікамі сталі ўжо традыцыйнымі. Адна з такіх сустрэч адбылася 22 кастрычніка 2019 г. на псіхолага-педагагічным факультэце. У аўдыторыі сабраліся студэнты спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя», «Псіхалогія», «Практычная псіхалогія». Даведаўшыся пра блізкую размову з першакурснікамі, «напрасіліся» і другакурснікі.
Запоўненая аўдыторыя, атмасфера дыялогу, пытанні, пытанні, пытанні…
Студэнтаў цікавіць літаральна ўсё: пачынаючы ад дасягненняў ВНУ за апошнія гады і канчаючы «сакрэтамі» шчаслівага чалавека. Важна тое, што на 1-ы курс паступілі матываваныя на атрыманне педагагічнай прафесіі студэнты, паколькі ў ліку мноства пытанняў вылучаўся блок, які мае адносіны да прафесіі педагога, настаўніка, задаволенасці педагагічнай прафесіяй, яе запатрабаванасці ў сучасных умовах.
Спецыфіка выбраных спецыяльнасцей навучэнцамі (у аўдыторыі сабраліся будучыя педагогі-псіхолагі, практычныя псіхолагі) наклала свой адбітак і на пытанні, якія паступілі на адрас рэктара. Студэнтам было цікава даведацца, што, на думку Ганны Мікалаеўны, можа выступаць у ролі трох кітоў, на якіх грунтуецца псіхалагічнае здароўе асобы; які партрэт ідэальнага студэнта, які дэвіз натхняе рэктара ў жыцці і многае іншае.
Цікавіліся студэнты і меркаваннем прафесара Сендзер пра дасягненні не толькі ўніверсітэта, але і г. Брэста. Прайшлі (і працягваюцца) цудоўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1000-годдзя г. Брэста, і студэнтам было важна даведацца пра ўражанні рэктара аб горадзе, аб яго славутасцях, дасягненнях.
Рэктар універсітэта шчыра прадэманстравала гатоўнасць да адкрытага дыялогу са студэнтамі, да аказання дапамогі і падтрымкі. Студэнты пераканаліся, што ІХ рэктар – не толькі пісьменны і мэтанакіраваны прафесіянал сваёй справы, высокаэрудыраваны чалавек, але і ўважлівы кіраўнік, добрая мама, любячая бабуля.
Псіхолага-педагагічны факультэт