-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Бібліямарафон–2019
Бібліямарафон–2019, прысвечаны Году малой радзімы і 1000-годдзю горада Брэста, праходзіць у нашым універсітэце 30–31 кастрычніка. Адкрыла яго рэктар БрДУ Ганна Сендзер.
Ганна Мікалаеўна адзначыла важнасць таго, што мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы, бо ўсе мы маем родныя краі, з якімі жывём у сэрцах, да якіх вяртаемся зноў і зноў, каб набрацца сіл і энергіі. Рэктар пераканана ў патрэбнасці бібліямарафона. Яна пажадала студэнтам часцей звяртацца да друкаваных версій кніг, а не да электронных. У пацверджанне яе слоў студэнткі Ганна Крывецкая і Сафія Абрубка выканалі песні пра Беларусь.
Затым работнікі бібліятэкі анансавалі праграму мерапрыемства. Яно ўключае некалькі блокаў. У фае ўніверсітэта навуковая літаратура прадстаўлена ў частках «Напісанае застаецца» і «Сардэчна запрашаем у навуку студэнцтва». Таксама ў холе першага паверха размясціліся кніжная выстава «Горад Брэст праз стагоддзі» і выстава рэкламных праспектаў «Турыстычнымі сцяжынкамі па родным краі». А па тэлевізары дэманструюцца фотаработы кіраўніка вучэбна-метадычнага аддзела Аляксандра Жукоўскага і сакратара ІПКіП Валянціны Здановіч.
Заўтра ў чытальнай зале адбудзецца прэзентацыя кніг выкладчыкаў гістарычнага факультэта і літаратурна-творчая гасцёўня «Жыву, мой родны край, табою» з удзелам літаратурнага аб’яднання «Ветразь» і тэатральнай студыі «Ў-нескладовік» – прадстаўнікоў філалагічнага факультэта.
За гады правядзення гэты праект стаў значнай падзеяй у жыцці ўніверсітэта. Бібліямарафон накіраваны на больш цеснае супрацоўніцтва выкладчыкаў і студэнтаў з бібліятэкай, а таксама на фарміраванне інфармацыйнай культуры ў адукацыйным асяроддзі.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб