-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
IV Міжнародны студэнцкі конкурс «Медыяцыя будучыні»
IV Міжнародны студэнцкі конкурс «Медыяцыя будучыні» прайшоў у Мінску з 7 па 9 лістапада 2019 г. Каманда юрыдычнага факультэта ў складзе Дардзюка Уладзіслава і Дудчык Ганны прыняла ўдзел у конкурсе як каманда перагаворшчыкаў. Трэнерам каманды стала старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Сліўка Вольга Якаўлеўна.
У гэтым годзе конкурс сабраў больш за 20 каманд з Беларусі і Расіі: ад Брэста да Уладзівастока, ад Санкт-Пецярбурга да Краснадара. Тры дні студэнты ўдзельнічалі ў вусных раўндах і слухалі майстар-класы вядучых міжнародных медыятараў.
Конкурс уяўляе сабой інавацыйную форму адукацыйнага спаборніцтва, што праводзіцца ў форме дзелавой гульні. Студэнцкім камандам даецца магчымасць з дапамогай медыяцыі вырашыць канкрэтныя канфлікты і набыць навыкі вядзення перамоваў у складаных сітуацыях. У конкурсе прымаюць удзел каманды-перагаворшчыкі і каманды-медыятары.
Наша каманда ўзяла адну з прэстыжных узнагарод конкурсу. Дардзюк Уладзіслаў прызнаны «Лепшым прамоўцам»!
Конкурс штогод арганізоўваецца Вучэбна-практычнай установай «Цэнтр медыяцыі і перамоваў» (Мінск, Беларусь) пры падтрымцы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Сліўка В. Я.,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права