-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Занальны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»
26 лістапада ў Брэсце выбіралі лепшыя моладзевыя стартапы ў межах занальнага этапа рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
У пяці намінацыях свае праекты прадставілі ўдзельнікі з Брэста, Кобрына, Маларыты, Камянца і Жабінкі. Два праекты БрДУ сталі пераможцамі ў намінацыі «Сацыяльная сфера»: «Адкрый сябе Сябру» магістранткі псіхолага-педагагічнага факультэта Надзеі Селех і мабільны дадатак «Азбука» старшага выкладчыка кафедры эканомікі і кіравання Арцёма Аляксеевіча Чаркасава.
Таксама ў конкурсе прымалі ўдзел іншыя студэнты ўніверсітэта:
Анастасія Семянюк з праектам «Дажджавыя сады» (біялагічны факультэт);
Андрэй Палюховіч з праектам «Турыстычны эколага-гістарычны комплекс “Струмень”» (геаграфічны факультэт).
На працягу 3 хвілін маладыя навукоўцы распавядалі пра свае стартапы з дапамогай прэзентацыі, пасля чаго адказвалі на пытанні членаў журы. Навучэнцы БрДУ акцэнтавалі ўвагу на вырашэнні актуальных задач у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама на стымуляванні грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-даследчых распрацовак.
Конкурс «100 ідэй для Беларусі», упэўнены студэнты, – добрая магчымасць заявіць пра сябе.
Віншуем удзельнікаў з перамогай і годным выступленнем,
жадаем далейшых поспехаў!
Максім Азарчук,
сакратар п / а ГА «БРСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна»