-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Тыдзень псіхалогіі ва ўніверсітэце
Штогод ва ўніверсітэце апошні тыдзень лістапада традыцыйна прысвячаецца псіхалогіі. З 25 лістапада па 30 лістапада выкладчыкамі кафедры псіхалогіі, кафедры сацыяльнай працы, спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы былі арганізаваны і праведзены больш за 20 мерапрыемстваў, у якіх узялі ўдзел як студэнты I–V курсаў, так і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Адкрыла Тыдзень псіхалогіі акцыя «Свет псіхалогіі», у межах якой студэнты-валанцёры правялі экспрэс-дыягностыку і выявілі, што псіхалогія ў жыцці людзей займае важнае месца, і кожны чалавек, па-за залежнасцю ад прафесійнай дзейнасці, павінен быць псіхалагічна дасведчаным. Веды ў гэтай галіне, на думку студэнтаў і супрацоўнікаў, якія прынялі ўдзел у даследаванні, неабходны як для асобаснага развіцця, так і для паспяховага ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі.
У фае навучальнага корпуса № 1 бібліятэкай была арганізавана выстава псіхалагічнай літаратуры «Жыць, думаць, адчуваць, кахаць, здзяйсняць адкрыцці...» На выставе была пададзена экспазіцыя навучальных і навуковых выданняў выкладчыкаў універсітэта і іншых беларускіх і замежных аўтараў па папулярнай псіхалогіі, псіхалагічнай дыягностыцы, карэкцыі, псіхалагічным кансультаванні і інш.
Значнымі агульнаўніверсітэцкімі мерапрыемствамі сталі семінар «Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне адаптацыі студэнтаў першага курса да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта» (пры ўдзеле намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў вучэбных груп, студэнтаў-куратараў), адкрыты мікрафон «Дэпрэсія – хвароба XXI стагоддзя» (з запрашэннем намесніка галоўнага доктара па медыцынскай частцы УАЗ «Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансер» К. В. Ніканчук), а таксама круглы стол «У цэнтры ўвагі залежныя паводзіны» (з запрашэннем спецыялістаў Брэсцкай епархіі БПЦ, УАЗ «Брэсцкі абласны псіхалагічных дыспансер»), дзе абмяркоўваліся праблемы залежных паводзін у моладзевым асяроддзі.
Міжфакультэцкія віктарына «Што я ведаю пра псіхалогію?» аб’яднала ў інтэлектуальным спаборніцтве навучэнцаў геаграфічнага, гістарычнага факультэтаў і членаў перспектыўнага кадравага рэзерву. Каманды былі ўзнагароджаны прызамі, падрыхтаванымі прафкамам студэнтаў універсітэта.
Майстар-клас «Пяць звычак паспяховага чалавека» наведалі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце № 3 студэнцкага гарадка. Навучэнцы змаглі прапрацаваць сістэму ўяўленняў пра сябе і сваё жыццё, навучыліся правільнай пастаноўцы кароткатэрміновых і доўгатэрміновых жыццёвых мэтаў.
Са студэнтамі 1-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта педагогам-псіхолагам былі праведзены трэнінгавыя заняткі «Мы розныя, але мы разам», накіраваныя на згуртаванне і прафілактыку канфліктаў у вучэбнай групе.
Для навучэнцаў выпускных курсаў, якія жадаюць асвоіць тэхнікі зняцця напружання і эфектыўныя метады барацьбы са стрэсамі, прайшоў семінар «Праца мозга ў працэсе адаптацыі» з удзелам экзістэнцыяльнага кансультанта, бізнес-псіхолага, коўча В. У. Мендзельчука.
У межах Тыдня псіхалогіі мерапрыемствы, арганізаваныя кафедрай псіхалогіі і кафедрай сацыяльнай працы (круглыя сталы «Каштоўнасць чалавечага жыцця», «Вольны час студэнта: магчымасці і стэрэатыпы», «Канфлікты ў розных сферах міжасобаснага ўзаемадзеяння», «Псіхагігіена эмацыйных станаў», дыскусія «Жыццёвыя каштоўнасці як фактар пазітыўнага эмацыйнага стану чалавека», псіхалагічны конкурс «Што? Дзе? Калі?», дыспут «У мяне ў грудзях б’ецца сэрца... чужое: псіхалагічны аспект» і многія іншыя) таксама выклікалі непадробную цікавасць, бо былі скіраваны на развіццё прафесійнай самасвядомасці студэнтаў дапаможных прафесій.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба