-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Студэнты БрДУ на абласным навагоднім балі
Пачатак мінулых выхадных быў адзначаны першым абласным навагоднім балем, які адбыўся ў ДУДА «Дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў імя В. М. Пагодзіна». У ім прынялі ўдзел 50 студэнтаў і школьнікаў, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, творчасці і спорце. БрДУ імя А. С. Пушкіна прадстаўлялі Мая Бабанава (сацыяльна-педагагічны факультэт), Анастасія Семянюк (біялагічны факультэт), Ілья Юзвук (гістарычны факультэт), Уладзіслаў Альшэўскі (юрыдычны факультэт).
Удзельнікаў балю вітаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк. Ён адзначыў, што гэты вечар стаў вечарам зараджэння выдатнай традыцыі – навагодняга балю для моладзевай эліты Брэстчыны. Генадзь Іосіфавіч пажадаў усім здароўя, шчасця, новых поспехаў у навуковай, творчай, спартыўнай дзейнасці, каб у будучыні годна працаваць на карысць Брэстчыны і краіны ў цэлым.
Лепшыя прадстаўнікі вучнёўскай і студэнцкай моладзі змянілі дзелавы стыль адзення на бальныя сукенкі і смокінгі і нібы перанесліся на некалькі стагоддзяў назад, калі правіў баль. На абласным балі нашы студэнты паказалі высокі ўзровень танцавальнага майстэрства. Навучэнцы БрДУ ганарліва ішлі падчас паланэза, лёгка круціліся ў віхуры вальса, нязмушана гулялі ў «Ручаёк».
Прыемным завяршэннем прыгожага вечара сталі фуршэт і ўручэнне навагодніх падарункаў усім удзельнікам.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб