-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Пінск – Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2020
З 29 па 31 студзеня горад Пінск прымаў у сябе ў гасцях таленавітую і ініцыятыўную моладзь з усёй краіны. Больш за 500 чалавек наведалі адно з самых маштабных моладзевых святаў «Пінск – Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2020».
У дэлегацыю Брэсцкай вобласці ўваходзілі і прадстаўнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: Таццяна Васільеўна Сакалова – прарэктар па выхаваўчай працы; Максім Азарчук – сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна»; Мацвей Швед – член грамадскай рэспубліканскай студэнцкай рады пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, студэнт III курса гістарычнага факультэта; Ілья Агрэніч – адміністратар афіцыйнай універсітэцкай групы Укантакце «Я люблю БрДУ», студэнт II курса філалагічнага факультэта; Ангеліна Фурсевіч – камандзір валанцёрскага атрада «NEXT», студэнтка III курса філалагічнага факультэта.
Праграма мерапрыемства была яркай і насычанай. Пачаўся форум з мітынгу-рэквіема, які быў прысвечаны 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка, Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці В. А. Лісковіч, дэлегацыя нашага ўніверсітэта і іншыя ўдзельнікі форуму ўшанавалі памяць загінулых воінаў пры вызваленні горада Пінска хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу вызваліцелям Пінска. Далей у Гарадскім Доме Культуры адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Пінск – Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2020» і рэспубліканскага форуму #БеларусьМоладзьІніцыятыва. Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала перадача эстафеты моладзевай сталіцы ад Оршы Пінску (дарэчы, Пінск з’яўляецца пятым горадам, які прыняў гэтае званне). Моладзевымі сталіцамі ўжо былі Баранавічы, Полацк, Магілёў і Орша.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка ўручыў узнагароды лепшым установам адукацыі. Наш універсітэт адзначаны дыпломам «За ўкараненне інавацыйных формаў сацыякультурных камунікацый, фарміраванне каштоўнасных адносін да гісторыка-культурнай спадчыны і актыўны ўдзел у рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі, прысвечанай Году малой радзімы».
Таксама на сцэне ГДК г. Пінска стартаваў рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2020», а лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне» Юлія Быкава і Яўген Алейнік прэзентавалі новы рэспубліканскі творчы конкурс «Песні маёй краіны».
Госці свята маглі наведаць шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі рэспубліканскага форуму #БеларусьМоладзьІніцыятыва.
У межах форуму адбыліся: пасяджэнне Грамадскай рэспубліканскай студэнцкай рады, сустрэчы з членамі моладзевых парламентаў, моладзевымі пасламі ЦУР, прайшла інтэрактыўная прэзентацыя дзейнасці Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра. Для прарэктараў па выхаваўчай працы быў праведзены адукацыйны семінар «Універсітэт 3.0 і дзяржаўная моладзевая палітыка ў Рэспубліцы Беларусь».
У завяршэнне дня для студэнцкіх лідараў была арганізавана музычна-забаўляльная праграма «Танцавальны марафон «#STUDance».
У апошні дзень форуму ўдзельнікі працягнулі абмеркаванне важных пытанняў на сваіх майстар-класах. Было разгледжана прасоўванне моладзевага YouTube-канала, а таксама абмяркоўваліся хвалюючыя пытанні студэнцкіх радаў самакіравання кожнага ўніверсітэта. Форум завяршыўся экскурсійнай праграмай «Пінск – горад дзевяці стагоддзяў...».
БрДУ імя А.С.Пушкіна дзякуе ўсім арганізатарам і кіраўніцтву Міністэрства адукацыі за цудоўнае свята, якое штогод збірае лепшую моладзь Беларусі разам.