-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыя-тычнай накіраванасці
Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці завершаны.
Публічная абарона-прэзентацыя творчых прац фіналістаў адбылася 27 красавіка 2021 года. Журы адзначыла высокі ўзровень метадычных распрацовак і прэзентацый педагагічнага вопыту, глыбокую прафесійную зацікаўленасць у паспяховай рэалізацыі педагагічных праектаў.
Па выніках конкурсу перамаглі метадычныя распрацоўкі: “Вучуся красамоўству” – універсітэцкі конкурс аратарскага майстэрства замежных студэнтаў (аўтарскі калектыў кафедры агульнага і рускага мовазнаўства: Гадуйка Людміла Аляксееўна, дацэнт кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Вярцейка Кацярына Яўгенаўна, старшы выкладчык); “Што значыць Радзіма мая?” – майстэрня зносін (аўтарскі калектыў кафедры псіхалогіі: Сінюк Дзіяна Эдвардаўна, дацэнт кафедры, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт; Васільева Таццяна Валер’еўна, старшы выкладчык; Гузюк Алена Андрэеўна, старшы выкладчык); “Мемарыялізацыя падзей Вялікай Айчыннай вайны ў вэб-праектах краязнаўчай накіраванасці” – праект-конкурс (аўтарскі калектыў кафедры геаграфіі і прыродакарыстання: Такарчук Алег Васільевіч, дацэнт кафедры, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт; Такарчук Святлана Міхайлаўна, дацэнт кафедры, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт; Палячок Таццяна Сяргееўна, студэнт); “Беларуская гасціннасць у Піліпаўскія вечары” – вечаровы фэст у межах Года малой радзімы (Ляўчук Зінаіда Сцяпанаўна, дацэнт кафедры педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, кіраўнік клубнага аб’яднання студэнтаў “Дыялог культур”).
Аўтары лепшых прац узнагароджаны на пасяджэнні Савета ўніверсітэта дыпломамі пераможцаў і падарункавымі сертыфікатамі ад рэктарата і прафсаюзнага камітэта работнікаў універсітэта.
Віншуем пераможцаў!
Жадаем прафесійных і творчых поспехаў
у педагагічнай дзейнасці ўсім удзельнікам конкурсу!
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю