-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
П’едэстал для барцоў
30 мая завяршыўся ХХ Міжнародны фестываль славянскіх баявых майстэрстваў “Нёманскі рубеж”, прысвечаны гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і адкрыты рэспубліканскі турнір па армейскім рукапашным баі памяці загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў, якiя праводзiлiся ў горадзе Гродна.
Праграма фестывалю і турніру была вельмі насычаная: казацкая джыгітоўка, асабістыя спарынгі, камандная барацьба “сценка на сценку”, паказальныя выступленні клубаў, гістарычныя сярэдневяковыя баі, турнір па стральбе з лука, майстар-клас па славянскіх гульнях, кадэцкі страявы агляд, канцэртная праграма.
Па выніках трох дзён каманда нашага ўніверсітэта заняла ганаровае ІІІ месца.
Таксама з 24 па 28 мая на базе УА “Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж” прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2021 па боксе.
Нашы студэнты не засталіся без узнагарод. І месца ў вагавай катэгорыі 49 кг заняў студэнт гістарычнага факультэта Марцін Савіч, ІІІ месца ў вагавай катэгорыі 81 кг заваяваў Аляксандр Герман – студэнт факультэта фізічнага выхавання.
Мы віншуем спартсменаў і трэнераў каманд – старшых выкладчыкаў кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Ігара Іосіфавіча Глебіка і Віктара Віктаравіча Лісюка з поспехам і жадаем яркіх спартыўных перамог у будучым!
Спартыўны клуб