-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Студэнцкае самакіраванне
Студэнцкае самакіраванне ва ўстанове адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” з’яўляецца адной з формаў выхаваўчай працы, накіраванай на фарміраванне ўсебакова развітай, творчай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, падрыхтоўку сучасных кваліфікаваных спецыялістаў.
Студэнцкае самакіраванне – гэта асобая форма ініцыятыўнай, самастойнай дзейнасці студэнтаў па рашэнні жыццёва важных пытанняў па арганізацыі вучэбнай, навуковай, выхаваўчай працы, быту, вольнага часу і інш.
Мэтай дзейнасці студэнцкага самакіравання з’яўляецца арганізацыя ўсебакова цікавага і грамадска карыснага студэнцкага жыцця, а таксама арганізацыя сістэмнай працы па далучэнні студэнцкай моладзі да культурных і духоўных каштоўнасцей, садзейнічанне сацыяльнай самарэалізацыі студэнтаў.
Для рэалізацыі дадзенай мэты студэнцкае самакіраванне рэалізуе наступныя задачы:
- садзейнічанне кіраўніцтву ўніверсітэта, факультэтаў і іншым структурным падраздзяленням, што ажыццяўляюць ідыялагічную і выхаваўчую працу, у стварэнні перадумоў і матываў, якія спрыяюць актыўнаму прыцягненню студэнцкай моладзі ў розныя сферы жыццядзейнасці ўніверсітэта і павышэнню яе сацыяльнай актыўнасці;
- удзел у распрацоўцы, прыняцці і рэалізацыі нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць жыццядзейнасць студэнцкай моладзі ўніверсітэта;
- інфармацыйнае забеспячэнне студэнцкай моладзі па разнастайных пытаннях жыццядзейнасці ўніверсітэта і рэалізацыі дзяржаўнай моладзевайй палітыкі;
- садзейнічанне зацвярджэнню сярод студэнтаў асноў здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў і шкодных звычак;
- арганізацыя сацыяльна значымай дзейнасці студэнцкай моладзі ва ўніверсітэце: правядзенне разнастайных мерапрыемстваў, што спрыяюць развіццю асобы, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму студэнцтва, рэалізацыя яго сацыяльных і працоўных ініцыятыў.