-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
IV рэспубліканская навукова-практычная экалагічная канферэнцыя “Праблемы ацэнкі, маніторынгу і захавання біяразнастайнасці”
25 лістапада 2021 г. на факультэце прыродазнаўства прайшла IV Рэспубліканская навукова-практычная экалагічная канферэнцыя “Праблемы ацэнкі, маніторынгу і захавання біяразнастайнасці”. Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра батанікі і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Канферэнцыя стала ўжо традыцыйнай і праводзіцца кожныя два гады.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя, выкладчыкі, аспіранты з чатырох абласцей: Віцебскай (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава), Мінскай (Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), Магілёўскай (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова), Брэсцкай (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі і інш.). Іншагароднія ўдзельнікі змаглі прыняць удзел у канферэнцыі ў анлайн-фармаце на платформе ZOOM. Слухачамі на канферэнцыі сталі студэнты факультэта прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Ад імя арганізацыйнага камітэта канферэнцыю адкрыла загадчык кафедры батанікі і экалогіі Шкуратава Н.В., якая ахарактарызавала асноўныя напрамкі і перспектывы развіцця навуковых даследаванняў кафедры. На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады прадстаўнікоў Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі (Мялік А.Н.), Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі (Балюк Н.В., Ялоўская Н.А.), Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава (Мержвінскi Л.М.), а таксама прадстаўнікоў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна (Домась А.С., Лук’янчык І.Д., Такарчук С.М., Талкач Г.В., Васілеўская А.В.).
Работа канферэнцыі прайшла ў сяброўскай, канструктыўнай атмасферы. Удзельнікі навуковага мерапрыемства абмяняліся думкамі, абмеркавалі пытанні маніторынгу прыродных экасістэм і ўрбанізаваных тэрыторый, экалагічных праблем прыродакарыстання, аграэкалогіі, экалагічнай адукацыі.
Да пачатку канферэнцыі на аснове падрыхтаваных яе удзельнікамі артыкулаў выдадзены зборнік матэрыялаў.