Праваслаўе ў духоўным жыцці Беларусі: 1030 год

Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя “Праваслаўе ў духоўным жыцці Беларусі: 1030 год” прайшла ў БрДУ імя А.С. Пушкіна 2 снежня. Яе арганізатарамі сталі гістарычны факультэт універсітэта і Брэсцкая епархія.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў навуковага сходу звярнуліся прарэктар па навуковай працы Аляксандр Будзько і архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі ўладыка Іаан.

У канферэнцыі прынялі актыўны ўдзел выкладчыкі і студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна, Мінскай духоўнай семінарыі, Санкт-Пецярбургскай акадэміі і іншых навучальных устаноў. На пленарным пасяджэнні і трох секцыях абмяркоўваліся праблемы фарміравання духоўных каштоўнасцей у сучасным беларускім грамадстве і роля ў гэтым працэсе праваслаўнай царквы. Выступленні ўдзельнікаў былі прысвечаны таксама дзейнасці праваслаўных прыходаў у XX стагоддзi, іканапісі, архітэктуры, царкоўнай літаратуры і інш. Сярод дакладчыкаў з духоўнай семінарыі і акадэміі былi выпускнікі спецыяльнасці “Гісторыя (рэлігій)” гістарычнага факультэта нашага ўніверсітэта.

  

Падзяліцца: