-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Тэхналогiя вiзуалiзацыi вучэбнай iнфармацыi: тэорыя i практыка
16 снежня 2021 года кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплiн i методык iх выкладання сумесна з ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста iмя В. I. Хована» на базе ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бiблiятэка iмя А. С. Пушкiна» быў праведзены гарадскi навукова-метадычны семiнар «Вiзуалiзацыя вучэбнага матэрыялу як неад’емная частка сучаснага адукацыйнага працэсу», мэты якога – актуалiзацыя i паглыбленне ведаў пра сучасныя падыходы i спосабы арганiзацыi ўрокаў на аснове выкарыстання тэхналогii вiзуалiзацыi вучэбнай iнфармацыi ў вучэбна-пазнавальнай дзейнасцi малодшых школьнiкаў, уключэнне будучых настаўнiкаў пачатковых класаў у дзейнасць па асваеннi эфектыўных тэхнiк вiзуалiзацыi на вучэбных занятках.
Намеснiк дырэктара па вучэбнай працы В.К. Красько, настаўнiкi ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста iмя В. I. Хована» Г. I. Шведак, Ю. В. Асiюк, Р. В. Бялова, I. Д. Дронжак падзялiлiся практыкай выкарыстання сучасных тэхнiк вiзуалiзацыi вучэбнай iнфармацыi ў адукацыйным працэсе на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.
Удзельнiкi семiнара пазнаёмiлiся з такiмi спосабамi вiзуалiзацыi вучэбнага матэрыялу, як скрайбiнг, iнфаграфiка, лента часу (таймлайн), кластар, iнтэлект-карта, воблака слоў, гексы, абакус i iнш. Былi прадэманстраваны iнтэрнэт-сэрвiсы, iнструменты для стварэння розных тэхнiк вiзуалiзацыi, раскрыта значымасць вiзуалiзацыi вучэбнага матэрыялу як сродку матывацыi, навучання i павышэння паспяховасцi малодшых школьнiкаў.
Канцавая Г. М., загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн i методык iх выкладання, падводзячы вынiкi семiнара, адзначыла, што значымасць тэхнiк вiзуалiзацыi даказана прадстаўнiкамi педагагiчнай навукi, праверана шматгадовай практыкай. Крытычнае асэнсаванне педагогам усёй разнастайнасцi тэхнiк вiзуалiзацыi вучэбнай iнфармацыi з улiкам сучасных дасягненняў навукi i мэтанакiраванае выкарыстанне iх у арганiзацыi адукацыйнага працэсу будзе садзейнiчаць актывiзацыi пазнавальнай i вучэбнай дзейнасцi малодшых школьнiкаў, развiццю iх вобразнага i творчага мыслення.
Семiнар завяршыўся абменам думкамi аб атрыманай iнфармацыi, аб магчымасцях выкарыстання тэхнiк вiзуалiзацыi ў працы з вучнямi малодшага школьнага ўзросту, аб графiчных сродках нагляднага адлюстравання матэрыялу ў школьных падручнiках для пачатковых класаў, высвятленнем пераваг вiзуалiзацыi ў навучаннi, стварэннем ментальнай карты па тэме семiнара.
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплiн i методык iх выкладання