-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжнародны моладзевы форум ”Захаванне гістарычнай памяці: вопыт Беларусі і Расіі”
13-15 снежня ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў Міжнародны моладзевы форум “Захаванне гістарычнай памяці: вопыт Беларусі і Расіі”, арганізаваны сумесна з Дзяржаўным гуманітарна-тэхналагічным універсітэтам Маскоўскай вобласці. У рамках форуму рэктарамі ўніверсітэтаў Сендзер Ганнай Мікалаеўнай і Юсупавай Надзіёй Генадзьеўнай падпісана дамова аб супрацоўніцтве.
На моладзевым форуме абмяркоўваліся пытанні фарміравання ў маладых людзей патрыятызму і грамадзянскасці, любові да роднага краю і будучай прафесіі. Таксама разглядаліся прыклады гісторыка-краязнаўчага валанцёрскага руху ў БрДУ імя А.С. Пушкіна і моладзевага валанцёрства студэнтаў ДГТУ у музейным комплексе “Патрыёт”. Прысутныя пазнаёміліся са студэнцкімі даследчымі праектамі па вывучэнні гістарычнай памяці і культурнай спадчыны Беларусі і Расіі.
Студэнтамі-валанцёрамі і выкладчыкамі гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна ў рамках форуму арганізаваны адукацыйныя экскурсійныя праграмы “БрДУ імя А.С. Пушкіна – найбуйнейшы цэнтр адукацыі, навукі і культурна-асветнiцкага жыцця Брэстчыны”, “Гісторыка-культурны патэнцыял Брэстчыны” (Брэст – Камянецкая вежа – Белавежская пушча – Воўчын – Скокі), экскурсія “Дарогамі памяці” (Брэсцкая крэпасць – 5-ы форт), аглядавая экскурсія па горадзе Брэсце.
Прадуктыўная праца міжнароднага моладзевага форуму – пачатак добрых і надзейных партнёрскіх адносін двух універсітэтаў.