Падведзены вынікі працы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў УА “БрДУ імя А.С.Пушкіна за перыяд з лістапада 2019 па снежань 2021 года

22 снежня прайшла справаздачная канферэнцыя ППА работнікаў БрДУ імя А.С. Пушкіна з наступнай павесткай дня:

1) Справаздача аб працы прафкама з 02.11.2019 па 22.12.2021;

2) Справаздача аб працы рэвізійнай камісіі ППА работнікаў з 02.11.2019 па 22.12.2021;

3) Пра выкананне ўмоў Калектыўнага дагавора паміж УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна” і ППА работнікаў на 2019–2022 гг. у другім паўгоддзі 2021 г.

4) Пра ўнясенне зменаў і дапаўненняў у Калектыўны дагавор на 2019–2022 гг.;

5) Зацвярджэнне зменаў у складзе прафсаюзнага камітэта.

У справаздачным дакладзе старшыня прафкама работнікаў Л.Б. Чэлышава раскрыла такія напрамкі працы, як арганізацыйна-статутная дзейнасць, удасканаленне калектыўна-дамоўных адносін, ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, інфармацыйная, культурна-масавая і спартыўна-аздараўляльная праца і інш.

Старшыня рэвізійнай камісіі А.Т. Жукоўскі ў справаздачным дакладзе прааналізаваў арганізацыйную і фінансава-гаспадарчую дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі.

У спрэчках выступілі: Н.В. Самасюк, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў; А.І. Дудчык, выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; Г.М. Сендзер, рэктар універсітэта; І.І. Васіленка, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза. Ганна Мікалаеўна ў сваім выступленні ацаніла развіццё сацыяльнага партнёрства, акрэслiла задачы далейшага ўдасканалення калектыўна-дамоўнай працы. Іван Іванавіч пазнаёміў дэлегатаў з дзеяннямі ФПБ і Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза, накіраванымі на абарону праў і сацыяльных гарантый работнікаў.

Праца камітэта за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай, справаздача рэвізійнай камісіі зацверджана, зацверджаны таксама акт аб выкананні Калектыўнага дагавора за другое паўгоддзе 2021 года, адобраны змены і дапаўненні ў Калектыўны дагавор.

Падзяліцца: