-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэферэндум – значымая форма народнага волевыяўлення
Добрай традыцыяй у БрДУ імя А.С. Пушкіна стала запрашэнне студэнцтва да абмеркавання самых актуальных пытанняў грамадскага жыцця краіны. Чарговая дыялогавая пляцоўка на тэму “Рэферэндум – значымая форма народнага волевыяўлення” прайшла ва ўніверсітэце 27 снежня 2021 года з удзелам студэнцкага савета самакіравання ўніверсітэта/факультэтаў, лідараў студэнцкага прафсаюзнага руху, актывістаў пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” універсітэта і студэнтаў гістарычнага факультэта спецыяльнасцей “Гісторыя. Паліталогія”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў дыялогу звярнулася рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яна адзначыла, што ў нашай краіне навучаюцца крэатыўныя, разумныя, ініцыятыўныя студэнты, і вылучыла адну з асноўных мэт устаноў вышэйшай адукацыі – выхаванне актыўнага грамадзяніна і патрыёта.
У ходзе дыялогавай пляцоўкі ў кантэксце станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці абмяркоўваліся пытанні нацыянальнага канстытуцыяналізму, палітыка-прававых асноў арганізацыі і правядзення рэферэндуму.