-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Каляднае чараўніцтва: студэнты БрДУ на фестывалі-кірмашы “Берасцейскія сані”
7–9 студзеня ў Брэсце ўпершыню прайшоў фестываль-кірмаш “Берасцейскія сані”. Студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна далучыліся да шырокамаштабнага свята: для дзяцей і дарослых была падрыхтавана інтэрактыўная праграма “Навагоднія забавы каля Ёлкі”, а народная студыя вакальных спеваў “Ступені” разам з вакальна-інструментальнай студыяй “Золак” прапанавала свае творчыя нумары на канцэртнай пляцоўцы.
Жыхароў і гасцей горада сустракалі і віншавалі з Новым годам і Калядамі Дзед Мароз і Снягурачка, Снегавік, Баба Яга і скамарохі. Гульні, конкурсы, загадкі, вершы і песні… Для ўсіх удзельнікаў – прызы. Студэнты-валанцёры сумесна з Брэсцкай абласной і гарадской арганізацыямі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правялі дабрачынную акцыю “Ёлка жаданняў” па набыцці падарункаў для дзяцей з сацыяльна не абароненых катэгорый насельніцтва.
У апошнi дзень фестывалю-кірмашу БрДУ імя А.С. Пушкіна быў адзначаны пісьмом-падзякай за вялікі ўклад у рэалізацыю кампаніі “Ёлка жаданняў”. На цудоўнай набярэжнай Брэста на працягу трох калядных дзён панавалі вяселле, смех, радасць дзяцей і бацькоў.