-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы
Сустрэча-дыялог першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова і старшыні праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства «Веды»” Вадзіма Гігіна са студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна па абмеркаванні праекта зменаў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбылася 12 студзеня ў канферэнц-зале ўніверсітэта.
Максім Уладзіміравіч і Вадзім Францавіч адзначылі, што Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы, таму шырокае абмеркаванне праекта змен і дапаўненняў асабліва важнае.
Максім Рыжанкоў і Вадзім Гігін падрабязна расказалі пра ідэалагічныя, палітычныя і сацыяльныя змены і дапаўненні, якія прапануецца ўнесці ў Асноўны Закон краіны. Упершыню ў праекце Канстытуцыі з’явіўся артыкул пра захаванне і абарону гістарычнай памяці. Праект пацвярджае двухмоўе і прыярытэт сямейных каштоўнасцей. Ён закладвае нормы, якія не дазваляюць маніпуляваць палітычнай сістэмай з-за мяжы, уводзіць Усебеларускі народны сход як найвышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя, а таксама рэгулюе дзейнасць органаў улады ў выпадку надзвычайных абставін, садзейнічае палітычнаму, духоўнаму і культурнаму развіццю моладзі, пашырае правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Студэнты задалі гасцям пытанні аб праве на ахову здароўя, пра ролю моладзі ва ўмацаванні Беларусі, пра сацыяльную адказнасць маладых людзей, падтрымку інстытута шлюбу і сям’і і інш.
Пасля сустрэчы-дыялогу Максім Рыжанкоў і Вадзім Гігін наведалі Інстытут Канфуцыя ў БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Юлія Воўк