-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дыягностыка праблем – вызначэнне шляхоў іх вырашэння
15 лютага 2022 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў семінар па выніках маніторынгаў сацыяльна-псіхалагічнага клімату ў інтэрнатах студгарадка і асаблівасцей адаптацыі замежных студэнтаў да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта. Арганізатарам мерапрыемства выступіла сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба аддзела выхаваўчай працы з моладдзю. Удзельнікамі семінара сталі намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, спецыялісты АВП, педагагічныя работнікі студгарадка, спецыялісты аддзела міжнародных сувязей, прадстаўнікі старастата замежных студэнтаў і студсаветаў інтэрнатаў.
Таццяна Васільеўна Сакалова, прарэктар па выхаваўчай працы, у сваім прывітальным слове абазначыла актуальнасць прапанаваных для абмеркаванння праблем і выказала ўпэўненасць, што дадзеныя дыягнастычныя даследаванні дазваляюць своечасова выяўляць праблемы і ўносіць карэктывы ў арганізацыю выхаваўчай працы на факультэтах і ў інтэрнатах.
Гаворачы пра вынікі дыягностыкі сацыяльна-псіхалагічнага клімату ў інтэрнатах, педагог-псіхолаг Каміла Аліяддзінаўна Літвін акрэсліла кола праблем, якія студэнты вылучылі ў сваіх адказах: умовы пражывання, арганізацыя быту і вольнага часу ў інтэрнаце, адносіны да здаровага ладу жыцця, арганізацыя харчавання, распаўсюджванне сярод іншагародніх студэнтаў негатыўных з’яў рознага кшталту.
Педагог-псіхолаг СППС Ганна Паўлаўна Шывілько агучыла вынікі маніторынгу адаптацыі замежных студэнтаў да ўмоў інтэрнацкага побыту і навучання ў БрДУ імя А.С. Пушкіна. У сваім выступленні яна расказала пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца замежныя студэнты ў працэсе адаптацыі да жыцця ў інтэрнатах і вучобы, пра матывы іх паступленя ва ўніверсітэт, пра формы арганізацыі вольнага часу, узаемаадносіны ў студэнцкім калектыве і з выкладчыкамі, а таксама пра прычыны адсутнасці на занятках і дрэнную паспяховасць па асобных вучэбных дысцыплінах. Ганна Паўлаўна правяла параўнальны аналіз атрыманых вынікаў апытання гэтага і мінулага навучальнага года.
У ходзе семінара абмяркоўваліся напрамкі прафілактычнай працы з беларускімі і замежнымі студэнтамі, формы арганізацыі вольнага часу ў інтэрнатах. З боку ўдзельнікаў мерапрыемства ўносіліся прапановы па карэкціроўцы планаў выхаваўчай працы ў другім семестры, абмяркоўваліся вырыянты навучання прадстаўнікоў старастата замежных студэнтаў з мэтай павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці і інш.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба