-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
ХІІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Псіхалагічнае здароўе ў кантэксце развіцця асобы”
18 лютага 2022 года на псіхолага-педагагічным факультэце кафедрай псіхалогіі была арганізавана і праведзена ў вочна-завочным фармаце ХІІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя (з міжнародным удзелам) “Псіхалагічнае здароўе ў кантэксце развіцця асобы”.
У рамках працы пленарнага пасяджэння былі абмеркаваны актуальныя пытанні, звязаныя з псіхалагічным здароўем чалавека: захаванне рэсурсаў псіхалагічнага здароўя маці ў сітуацыі выхавання дзіцяці з цэрэбральным паралічам (Пеўнева А.М., кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі УА “ГрДУ імя Я. Купалы”; асаблівасці апасродкавага запамінання паняццяў рознага ўзроўню складанасці актыўнымі вэб-карыстальнікамі (Мядзведская А.І., кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры сацыяльнай работы УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна); уздзеянне незапланаванай цяжарнасці на адносіны маладых жанчын з партнёрамі (Карчакова Н.В., доктар псіхалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі ДВНУ “Ровенскі дзяржаўны ўніверсітэт”) і інш.
У другой палове дня ўдзельнікі канферэнцыі абмеркавалі свае даклады на шасці секцыях: “Метадалагічныя аспекты вувучэння псіхалагічнага здароўя”, “Праблемы развіцця асобы ў антагенезе”, “ Псіхалагічныя ўмовы развіцця суб’ектаў адукацыі”, “Сям’я і псіхалагічнае здароўе чалавека”, “Клінічныя аспекты псіхічнага і псіхалагічнага здароўя”, “Псіхалогія здаровага ладу жыцця”.
У рамках навукова-практычнай канферэнцыі былі праведзены навучальныя майстар-класы для студэнтаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі: “Сістэма свядомаснай трансфармацыі: пераадоленне стану трывогі”; “Па адзенні сустракаюць – па розуме праводзяць”; “Выкарыстанне прыёмаў цялесна-арыентаванай тэрапіі ў рабоце з псіхатраўмамі”; “Стратэгіі выбару адносін”.
Па выніках працы канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў, у якім будуць адлюстраваны праблемы падтрымання і захавання псіхалагічнага здароўя асобы на розных этапах антагенезу.