-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Сустрэча з пратаіерэем Фёдарам
У рамках узаемадзеяння ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь з Беларускай праваслаўнай царквой 14 сакавіка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла сустрэча пратаіерэя, старшыні Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай праваслаўнай царквы Фёдара Поўнага са студэнтамі ўніверсітэта.
У сваім звароце да моладзі пратаіерэй расказаў пра духоўную вясну ў перыяд Вялікага посту і паводзінах чалавека ў гэты час, пра значымасць паняццяў “сумленне”, “пакора” і “духоўнасць”, якія цесна звязаны з патрыятызмам, адзначыў асаблівасці славянскага менталітэту. Айцец Фёдар падкрэсліў, што “галоўная задача сістэмы адукацыі сёння – даць маладым людзям глубокія веды пра свет і выхаваць душу чалавека”.
Студэнты цікавіліся ў святара таемствамі споведзі і хрышчэння, задавалі пытанні пра поліканфесіянальнасць у Беларусі, пра разуменне духоўнай прыгажосці і інш.
На завяршэнне сустрэчы пратаіерэй Фёдар Поўны пажадаў усім студэнтам любові да Радзімы і поспехаў у вучобе.
Юлія Воўк