-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Гісторыю трэба берагчы: у БрДУ прайшла сустрэча са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігарам Карпенкам
Сустрэча старшыні ЦВК Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла 5 красавіка.
Уступнае слова Ігар Васільевіч прысвяціў тэме гісторыі і гістарычнай памяці. “Гісторыю трэба берагчы, яна патрабуе валодання фактамі і сістэмнага разумення, – заўважыў Ігар Карпенка. – І Год гістарычнай памяці заклікае кожнага беларуса звярнуцца да сваіх вытокаў”. Ігар Васільевіч перакананы, што без ведання мінулага нельга пабудаваць шчаслівую будучыню. На яго думку, галоўная задача, якая стаіць перад беларускім грамадствам сёння, – гэта закладванне асноў устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця з мэтай захавання суверэнітэту дзяржавы. У падмурку гэтага працэсу ляжыць і Рэспубліканскі рэферэндум, які адбыўся 27 лютага 2022 года.
Выступленне Ігара Васільевіча падштурхнула да дыялогу. Госця спыталі, якія пазіцыі ў абноўленай Канстытуцыі сам Ігар Васільевіч лічыць вузлавымі. Старшыня ЦВК адзначыў, што гэта развіццё прынцыпаў народаўладдзя, у тым ліку праз структуры грамадзянскай супольнасці і Усебеларускі народны сход, захаванне духоўных каштоўнасцей і ахова гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ад фальсіфікацыі, а яшчэ ўзмацненне сацыяльнага блока.
Студэнты спыталі госця пра работу на новай пасадзе, арганізацыю электаральнай кампаніі, прыцягненне маладых кадраў у навуку і інш. Галоўнае, што яны вынеслі з сустрэчы: час хуткаплынны, і трэба спяшацца рабіць добрыя справы дзеля росквіту роднай Беларусі.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб