-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Аляксандра Мышленік – Каралева студэнцтва БрДУ
Універсітэцкі этап Рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту “Каралева студэнцтва Беларусі 2022” прайшоў у БрДУ імя А.С. Пушкіна 13 красавіка. Яго арганізатарам стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова.
Прыгажуні прынялі ўдзел у пяці выпрабаваннях. У конкурсе відэаролікаў “Я – студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна” яны пазнаёмілі аўдыторыю са сваімі дасягненнямі. Прыемнае ўражанне ў гледачоў пакінула дэфіле – дзяўчаты прадэманстравалі добрую фізічную форму.
Падчас творчага конкурсу ўдзельніцы выявілі свае вакальныя, харэаграфічныя і акцёрскія здольнасці. На этапе прамоўніцкага майстэрства яны выступілі з выказваннямі на тэму захавання гістарычнай памяці – гаварылі пра значымыя для Беларусі падзеі, пра сваю малую радзіму і каштоўнасць міру на зямлі.
Журы ацэньвала грацыю, артыстызм, уменне трымацца на сцэне, выказвацца і імправізаваць.
Па выніках конкурсу ўладальніцай галоўнага тытулу стала студэнтка гістарычнага факультэта Аляксандра Мышленік. Яна ж абрана “Каралевай студэнцтва ONLINE”. Тытул “Першая віцэ-Каралева студэнцтва” атрымала Мая Бегчава, якая вучыцца на сацыяльна-педагагічным факультэце. Другой віцэ-Каралевай стала студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта Вольга Катовіч. Усе астатнія ўдзельніцы прызнаны пераможцамі ў розных намінацыях.
Юлія Воўк