Канферэнцыя і семінар

15 красавіка на гістарычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прайшла ХІРэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і маладых вучоных “ГІСТАРЫЧНАЯ НАВУКА: ДАСЯГНЕННІ, ПРАБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТЫВЫ”. Сёлета канферэнцыя, якая ўжо стала традыцыйнай, прымеркавана да Года гістарычнай памяці. На ёй разглядаліся пытанні мемарыялізацыі падзей мінулага, генацыду беларускага народа, гераічнай барацьбы з германскай агрэсіяй і інш.

  

У гэты ж дзень на псіхолага-педагагічным факультэце ўніверсітэта прайшоў VІІ Міжнародны навукова-практычны семінар “Сацыяльная псіхалогія здароўя і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі”, прысвечаны актуальным пытанням псіхалагічнай навукі, такім як інклюзіўная культура будучага педагога, магчымасці развіццёвага ўзаемадзеяння ў дыядзе “маці – дзіця” ранняга ўзросту з парушэннямі развіцця, самаацэнка сучасных дзяцей і падлеткаў, асаблівасці адвольнай увагі дарослых актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў і інш. Для ўдзельнікаў семінара былі арганізаваны навучальныя майстар-класы “Сістэма свядомай трансфармацыі: самакаштоўнасць як умова прыняцця сябе”, “Выкарыстанне прыёмаў цялесна-арыентаванай тэрапіі ў рабоце з псіхатраўмамі”, “Пункт раўнавагі: практыкум павышэння стрэсаўстойлівасці” і інш.

Падзяліцца: