Парад талентаў першакурснікаў

15 красавіка гала-канцэртам завяршыўся фестываль творчасці першакурснікаў “Арт-сесія 2021–2022”. Фестываль праходзіў пад дэвізам “Я краінай ганаруся, што завецца Беларуссю”. Першакурснікі ўжо паспелі прывыкнуць да студэнцкага жыцця і пасябраваць, таму ім удалося ў поўнай меры раскрыць свае творчыя здольнасці. Удзельнікі гала-канцэрта выявілі свае здольнасці ў вакальным, танцавальным, інструментальным, тэатральным і арыгінальным жанрах.

Журы ў складзе спецыялістаў студэнцкага клуба ацаніла якасць нумароў, сцэнічную культуру ўдзельнікаў, цэльнасць і змястоўнасць праграм і аб’явіла пераможцаў. На гэты раз лідарам стаў псіхолага-педагагічны факультэт. На другім месцы – сацыяльна-педагагічны факультэт, на трэцім – факультэт фізічнага выхавання і турызму. Шэраг удзельнікаў названы пераможцамі ў асобных намінацыях. Лепшую мультымедыяпрэзентацыю падрыхтаваў гістарычны факультэт.

Падзяліцца: